Top.Mail.Ru

Не толькі тэарэтычныя веды, але і інтэгруюцца у прафесійнае асяроддзе

718
24.02.2026 | 18:41

Сёння ў БДУКМ спецыялістаў рыхтуюць на 4 профільных факультэтах: культуралогіі і сацыяльна-культурнай дзейнасці, музычнага і харэаграфічнага мастацтва, мастацкай культуры, інфармацыйна-дакументных камунікацый. Як расказала рэктар універсітэта Наталля Карчэўская, ёсць у складзе ўніверсітэта і Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, 25 спецыяльных і агульнаўніверсітэцкіх кафедраў. 
— Разнастайнасць сфер дзейнасці дае магчымасць выбару спецыяльнасці для студэнтаў па іх перавагам і інтарэсам, — рэзюмуе яна. 

У сённяшнім універсітэце культуры, як і ва ўсіх сучасных ВНУ краіны, навучанне грунтуецца на спалучэнні класічных акадэмічных традыцый і актуальных прафесійных стандартаў. Акрамя ўласна мастацтву тут студэнты навучаюцца менеджементу, маркетынгу, праву, замежных мовах, IT і псіхалогіі. Адна з адметных асаблівасцяў універсітэта культуры — гэта тое, што падыходы да навучання тут практыкаарыентаваныя. 

— Нашы студэнты не проста атрымліваюць тэарэтычныя веды, — тлумачыць Наталля Карчэўская, — але і з першых дзён навучання інтэгруюцца ў рэальнае прафесійнае асяроддзе. І на працягу ўсяго перыяду навучання яны актыўна не толькі ўдзельнічаюць, але і дапамагаюць арганізоўваць розныя мерапрыемствы — як лакальнага, універсітэцкага, характару, так і маштабныя рэспубліканскія акцыі, фестывалі і дабрачынныя праграмы. Рэктар ВНУ таксама дадае, што для тых, хто імкнецца да навукі, ёсць магістратура і аспірантура. Прафесарска-выкладчыцкі склад універсітэта складае больш за 350 чалавек. Каля 50% выкладчыкаў маюць вучоныя ступені і ганаровыя званні. 

Алена Вінаградава.
Фота Лізаветы Голад.



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Write to the editor