You are here

Алена Ляўковіч

Алена ЛЯЎКОВІЧ, намеснік галоўнага рэдактара газеты “Звязда”. Прыйшла ў рэдакцыю яшчэ студэнткай, доўгі час працавала рэдактарам аддзела пісьмаў. У рабоце і творчасці кіруюся прынцыпам, які лепш, чым напісаў Максім Танк, наўрад ці хто абазначыць:

“Можа, і ўсе колеры ўжо адкрыты –
Мне засталіся яшчэ спалучэнні.
Можа, і ўсе людзі маюць імёны –
Толькі памылкі яшчэ трэба выправіць.
Можа, і ўсе гукі свету вядомыя –
Мне яшчэ хопіць, што ў сэрцы я чую.
Можа, і ўсе подзвігі ўжо апеты –
Толькі я знаю, што дзве трэці айсбергаў
Мора жыцця ў глыбіні сваёй тоіць”…