Top.Mail.Ru

Вытокі беларускага народа

Аўтар: Мікола Берлеж
31.01.2025 | 13:08

Палітыка і гісторыка, старшыню Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Марзалюка добра ведаюць і як пісьменніка, публіцыста, аўтара многіх гістарычных кніг.


Доктар гістарычных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар, ён яшчэ з’яўляецца і членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Новая кніга Ігара Марзалюка, выданне якой ажыццёўлена па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, — «Ад Русі і Літвы да Беларусі: вытокі і генезіс беларускага народа», пабачыла свет у выдавецтве «Беларусь». Ва ўступным артыкуле аўтар зазначае, што гэтая кніга — «...найперш аб нашай этнічнай і нацыянальнай гістарычнай тоеснасці, гісторыі нашага самаўсведамлення, нашай адметнасці. <...> Я падзяляю ідэі тых аўтараў, якія ў гісторыі чалавецтва вылучаюць супольнасці этнаграфічныя (патэнцыяльныя этнасы, ці протаэтнасы, этнаграфічныя агульнасці, якія не маюць этнічнай свядомасці, але маюць супольную матэрыяльную і духоўную культуру, этнічныя (супольнасці, члены якіх асэнсоўваюць сваю этнічную прыналежнасць, маюць этнічную самасвядомасць і асэнсоўваюць у якасці этнічных сімвалаў тыя ці іншыя ўласцівыя ім праявы матэрыяльнай ці духоўнай культуры) і нацыі». 

Ігар Марзалюк расказвае пра міфы і пра стварэнне гісторыі нашага беларускага народа, паказвае іерархію асноўных прыярытэтаў і вартасцей. Нацыянальная ідэнтычнасць на этапе свайго станаўлення вылучае нацыянальную гістарыяграфію, якая заўсёды мае палітызаваны і міфалагічны характар. Калі гаварыць вельмі коратка, то кніга — і пра пантэон нацыянальных герояў, і пра людзей, вучоных, якія стваралі гэты пантэон. Нягледзячы на ўсю складанасць тэмы, на зварот да многіх крыніц, кніга «Ад Русі і Літвы да Беларусі...» выглядае даволі прывабнай, чытэльнай. Несумненна, у сённяшнім вывучэнні айчыннай гісторыі не абысціся без гэтага выдання. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю