Top.Mail.Ru

Вынікі VIII Міжнароднага мастацкага пленэру

09.10.2025 | 11:00
«Святасць зямлі беларускай»

У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» пачала сваю работу выстаўка па выніках VIII Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі беларускай», прысвечанага 850-годдзю з дня смерці прападобнай Ефрасінні.

У пленэры прымалі ўдзел мастакі з Беларусі, Расіі і Малдовы. Сярод іх былі такія вядомыя майстры, як Глеб Отчык, Анатоль Отчык, Галіна Конанава, Аксана Еўдакіменка,

Юрый Язан, а таксама маладыя мастакі (Ганна Садоўская, Марта Шчэрбіч). Часткай праекта стаў рэспубліканскі конкурс дзіцячага малюнка. Арганізатары пленэру — Беларуская Праваслаўная Царква, Беларускі саюз мастакоў, Беларускі саюз жанчын, Беларускі саюз журналістаў, ТАА «Белінжынірынгбуд-Інвест».

На выстаўцы «Святасць зямлі беларускай» прадстаўлена 33 работы ў розных жанрах: пейзажы, нацюрморты, сюжэтныя і сімвалічныя кампазіцыі. Большасць прысвечана жыццёваму шляху прападобнай Ефрасінні Полацкай. Светлы вобраз апякункі і нябеснай заступніцы зямлі беларускай — гэта сімвал міралюбнасці, пакоры, лагоднасці і любові да бліжніх. Падзвіжніцкая дзейнасць святой Ефрасінні, заснаваннекляштараў і храмаў, якія сталі цэнтрамі асветы ў Полацкім княстве, стварэнне па яе просьбе духоўнай святыні Беларусі — напрастольнага Крыжа-каўчэга, пераклад і стварэнне рукапісных копій богаслужэбных кніг — вызначальныя і знакавыя падзеі ў гісторыі культуры Беларусі. 

Выстаўка дзейнічае да 5 кастрычніка. Спяшайцеся па-бачыць!

Марына КАЎТУНЮК, галоўны захавальнік фондаў музея-сядзібы «Пружанскі палацык»

Фота даслана аўтарам


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю