Top.Mail.Ru

Вынікі Рэспубліканскага конкурсу на лепшы зборнік паэзіі імя Валянціна Таўлая

08.09.2025 | 09:00

Да ХХХІІ Дня беларускага пісьменства Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі быў абвешчаны конкурс на лепшы зборнік сучаснай паэзіі Беларусі імя паэта-барацьбіта Валянціна Таўлая пад назвай «Шляхі, пракладзеныя ў заўтра». 



Арганізатары атрымалі больш за паўсотні цудоўных аўтарскіх выданняў з усіх рэгіёнаў Беларусі. 

Вынікі творчага спаборніцтва падведзены. Яны выглядаюць наступным чынам:

3 месца — Ірына ЗАХАРАВА (Мінск) за кнігу «Мне солнце душу обожгло».

3 месца — Вольга СЕЛІЦКАЯ (Мінск) за кнігу «Есть».

2 месца — Генрых ТАРАСЕВІЧ (Мінск) за кнігу «Прасцяг».

2 месца — Людміла ШАЎЧЭНКА (Гродна) за кнігу «Откровение».

1 месца — Віктар ШНІП (Мінск) за кнігу «Адзінокае дрэва нябёс».

1 месца — Аляксандр МАРОЗАЎ (Астравецкі раён) за кнігу «Страна, в которой я живу».

Гран-пры — Таццяна ЯЦУК (Баранавічы) за кнігу «Прага цішыні».

У сувязі з тым, што на конкурс даслана вялікая колькасць паэтычных выданняў на беларускай і рускай мовах, якія проста нельга было абысці ўвагай, прынята рашэнне ўзнагародзіць спецыяльнымі дыпломамі Саюза пісьменнікаў Беларусі наступных аўтараў-канкурсантаў: 

  • Вольга АЛІЗАР (Гродна) за кнігу «У імя Перамогі»;

  • Надзея САЛОДКАЯ (Полацк) за кнігу «Свят-вадзіца»;

  • Марына ТРУШЫНА (Паставы) за кнігу «Мне говорили...»;

  • Наталля КАНДРАШУК (Кобрын) за кнігу «Рифмуя душу»;

  • Алена БЕЛЬСКАЯ (Маладзечна) за кнігу «Примерила счастье»;

  • Алена КОТАВА (Пружаны) за кнігу «Да бацькоў»;

  • Тамара КАВАЛЬЧУК (Асіповічы, Мінск) за кнігу «Усё, што люблю»;

  • Руслан ПІВАВАРАЎ (Ліда) за кнігу «Беседа»;

  • Наталля САВЕТНАЯ (Гарадок, Мінск) за кнігу «Солнечные грошики»;

  • Вольга НОРЫНА (Мінск) за кнігу «Сосновая иголка».

Запрашаем усіх 7 верасня ў Дом-музей Валянціна Таўлая (вуліца Замкавая, 7) для ўрачыстага ўзнагароджання. Пачатак цырымоніі ў 13.00.

Усе дасланыя на конкурс кнігі зоймуць пачэснае месца ў фондах Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Яўхіма Карскага, якая ў хуткім часе адзначыць 195-годдзе з дня свайго заснавання, і Цэнтральнай гарадской бібліятэкі г. Гродна імя Андрэя Макаёнка. 

Гродзенскае абласное аддзяленне CПБ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю