Top.Mail.Ru

Выбранае з выбранага Анатоля Аўруціна

Аўтар: Алесь Марціновіч
10.04.2025 | 07:00

Прыемна сустрэць чалавека, з якім даўно знаёмы. Асабліва калі ён табе падабаецца. З паэтамі адбываецца нешта падобнае. Вядома, сёння іх шмат і розных, аднак задавальненне атрымліваеш ад твораў далёка не ўсіх. Тут, як у каханні. І тая дзяўчына прыгожая, і гэтая. Толькі сэрца не падманеш. 

Тое ж самае і ў літаратуры. У паэзіі для мяне адным з такіх чаканых знаёмцаў заўсёды з’яўляецца Анатоль Аўруцін. Таму і стараюся не прапускаць ніводную яго кнігу. Асабліва калі ў ёй змешчаны не толькі новыя творы, але і напісаныя раней.


Кніга «С чистого листа...», выпушчаная маскоўскім выдавецтвам «Вест-Консалтинг», акурат з такіх. Таму Анатоль Юр’евіч невыпадкова даў ёй падзагаловак «Избранное из избранного». Чаму з’явілася крыху нечаканая назва, відаць з першага верша. Паэт, узрост якога, як вядома, набліжаецца да 80 гадоў, як і кожны на гэтым белым свеце, не можа не задумвацца над сваім пройдзеным шляхам. 

Імкнецца асэнсаваць набыткі, нешта, магчыма, і трэба пачаць з чыстага аркуша. Ды, добра разважыўшы, паступова, як і бывае ці не ў кожнага, пераконваецца, што гэтага рабіць не трэба. Іначай лірычны герой паўстане зусім іншым чалавекам. Не толькі не падобным на сябе, а, як ні старайся, пазбаўленым індывідуальнасці. Быццам з’явіцца нейкі двайнік, але ці будзе ён падабацца тым, хто цябе ўжо добра ведае? За гэтым перайначаннем узнікне і як бы адкарасканне ад асобных сваіх твораў. Хоць жаданне і неблагое, але... 

Начать бы с чистого листа,
Не совершить былых ошибок...
И биография чиста, 
И молод... И характер гибок.

Не ту любил... Не так речист...
Не те черты в соседях ценишь...
Здесь бесполезен чистый лист,
Ведь почерк... Почерк не изменишь.

Які ж ён, гэты почырк Анатоля Аўруціна, і ўпэўніваешся дзякуючы кнізе «С чистого листа...», уважліва перачытваючы старонкі адметнага выбранага, у якое ўвайшло найлепшае з напісанага ім за паўвека мастакоўскай дзейнасці з сямі зборнікаў, што выдаваліся ў Беларусі, Расіі, Канадзе, Германіі. 

І, вядома, сёе-тое з новага. Хоць чытачу, па праўдзе кажучы, і не важны сам момант з’яўлення таго ці іншага твора. Аднак аматары паэзіі Анатоля Аўруціна абавязкова заўважаць класічныя вершы. Найперш «Грушевка», «***Наш примус все чадил устало...», «Я — з Крыніц...» і некаторыя іншыя. 

Что да верша «Я — з Крыніц...», дык ён цяпер яшчэ больш актуальны, чым у момант напісання, бо набывае новае гучанне тэма зверстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Усё больш відавочным становіцца тое, што яны рабілі з дзецьмі, выкарыстоўваючы іх у якасці донараў для лячэння сваіх салдат і афіцэраў. Эпіграф, які папярэднічае гэтаму вершу, можна паставіць і да іншых твораў падобнага гучання. Ён сведчыць аб тым, што ў гітлераўцаў нічога святога не было: «В годы войны на территории Беларуси фашисты создали 14 лагерей, в которых полностью забирали кровь у детей, переливая всю своим раненым. Тела детишек сжигали».

Ніхто з беларускіх паэтаў не змог так зірнуць на маральны бок гэтай трагедыі. Шмат дала прадуманая кампазіцыйная завершанасць твора, у якім спалучаны, па сутнасці, два тэматычныя пласты. Спачатку пра жудаснасць фашызму не гаворыцца як быццам ні слова. Ды словы гэтыя і лішнія, самі дзеці расказваюць, адкуль яны родам:

— Я з Крыніц... Жыва пакуль...
Зваць Алеся.
— З Докшыц я... А ты адкуль?
— Я з Палесся…

І тут урываецца голас аўтара: «Кровь возьмут до капли, всю, // Без разбору. // Было б восемь Михасю, // Шесть — Рыгору. // А Алесе скоро семь...» Наступныя радкі дысануюць з папярэднімі: «Время мчится. // Было б лучше им совсем // Не родиться». Нарадзіліся ж яны для таго, каб жыць, а не загінуць, даючы акупантам сваю кроў. Далей гаворка пра тых, каго цаной свайго жыцця дзеткі ўратавалі:

И фашист, набравшись сил, 
Встав с кровати, 
Не, не «муттер» говорил,
Плакал: «Маці...» 
И не мог никак понять, 
Хромоножка, 
Почему назвать кровать 
Тянет «ложкам»?

Беларускія словы ўжо самі па сабе нагадваюць, што гэтая трагедыя адбывалася менавіта на нашай зямлі. Верш «Голос крови», хоць стаіць у кнізе значна раней, набываючы значны філасофскі сэнс, развівае думку: якія б часы ні былі, чалавецтва забывае простую, але разам 
з тым і важную ісціну — не дай крыві праліцца:

Ты этот век каким ни назови,
Не станет он иных веков суровей.
Он тоже весь испачканный в крови
Настолько, что своей не чую крови. 

Усё таму, што «есть только право сильного — опять // Чужую кровь в свои вливая вены, // Кровь восславлять... И вновь не замечать // В своей крови вселенской перемены». За гэтым відаць роздум нашага сучасніка аб часе — сённяшнім і ўчарашнім, хоць, калі добра разабрацца, паняцці гэтыя ўмоўныя, асабліва калі гаворка заходзіць аб тых вызначальных момантах, якія звязаны з лёсамі выдатных людзей. Як у роздуме Анатоля Аўруціна пра вядомага рускага паэта Мікалая Рубцова і яго трагічную гібель: «Что эпохе пенять? Ныне гениев нет и в помине. // И домами поэты не очень-то любят дружить». Лірычны герой і сам часам адчувае душэўную няпэўнасць, калі прыходзіць тая самакрытычнасць, для якой падстаў няма, бо гэта толькі праяўленне празмернага самакапання:

Душа болит... Не много-то народу
Стоит впотьмах с тревогой о душе.
Кому на радость, а кому в угоду
Мой голос тише сделался уже.

Гледзячы ў чым... Ні ў кога з паэтаў Беларусі мне не даводзілася чытаць столькі вершаў, у якіх гучыць захапленне братнім нам рускім народам. Гэта не пафасна-публіцыстычныя творы, у якіх «гучнасць» дасягаецца толькі воклічнымі эпітэтамі, а тая праўда, што адпавядае гістарычнай ісціне аб народах, якія здаўна жывуць на гэтай зямлі. Як у вершы «***Сплелось, перепуталось — кто разберёт...».

А якое пераканальнае захапленне Анатоля Аўруціна рускай мовай у вершы «Птица русского слова»! 

І колькі ў ім здзіўлення сённяшняй сітуацыяй, калі «На Руси, под гортанные крики, // Нынче русские русским по-русски велят // Знать другие языки...». У вершы ж «***Не умею сказать по-французски...» лірычны герой прызнаецца, што многімі замежнымі мовамі, на жаль, не авалодаў. І нават «ни иврит мне неведом, ни идиш», але «когда озверела эпоха, // Только крикни: „Ура“»... И все поймут...»

Прачытаўшы кнігу, несумненна, яшчэ неаднойчы захочаш вяртацца да твораў, што асабліва ўразілі. У такім разе добра мець яе перад сабой, каб, калі з’явіцца жаданне, чарговы раз прайсціся шляхамі лірычнага героя, пераконваючыся, што ён шмат у чым адпавядае і твайму ідэалу. А яшчэ сваім аптымізмам паэт заклікае, нягледзячы ні на што, жыць дзеля сябе і на карысць іншым. І чым больш пражыта, тым больш гэтае жаданне ўзмацняецца. Усё больш упэўніваешся, наколькі шчыры Анатоль Аўруцін у вершы, якім кніга завяршаецца:

В «пятой графе»,
где о национальности
Воют анкеты
с наркомовских лет,
Я б начертал,
презирая банальности,
Гневно-торжественно:
«Русский поэт». 

Не ведаю, калі ён напісаў верш «***Спешите медленнее жить...» (пад творамі даты не стаяць), але тое, што выказана ў ім, адпавядае любому часу і кожнаму чалавеку: 

Спешите медленнее жить — 
Пока глаза глядят лукаво,
Пока походка величава —
Спешите медленнее жить. 

Нават і тады ўжо, калі «паходка не величава», а «под ногами тропка» ўжо ідзе «не торопко». Па-ранейшаму 
ў душы застаецца галоўнае, што і выклікае такое жаданне:

Спешите медленнее жить,
Пока гнездо под крышей вьётся,
Покуда жизнь не оборвётся — 
Спешите медленнее жить.

Анатолю Аўруціну гэта трэба для таго, каб і надалей пісаліся творы з яго аўруцінскім почыркам. Гэта асабліва важна таму, што ён не проста выдатна піша, а на беларускім матэрыяле працягвае традыцыі выдатных майстроў рускай паэзіі. Тым і цікавы, і арыгінальны. 

Алесь МАРЦІНОВІЧ








arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю