Пад адной вокладкай сабрана болей чым 20 твораў. Маладая пісьменніца знайшла сваіх герояў, паспрабавала выбудаваць адметныя казачныя гісторыі («День рождения Чуфа», «Малышка и картофельный Эльф», «Чомик — хранитель чемоданов»). Часам і добра вядомыя насельнікі жывой прыроды (як у апавяданнях і казках «Шмель», «Щенок», «Улитка на дорожке») падаюцца даволі знаёмымі і прыцягальнымі:яны жывуць не толькі ў пісьменніцкай фантазіі, а недзе блізка. Відавочна, што так атрымліваецца з-за той шчырасці, якая кіруе аўтарам, вызначае яе мастацкія памкненні.
Кніга «Волшебное превращение» Маргарыты Садоўскай, якая, безумоўна, марыць пра шчаслівую пісьменніцкую кар’еру, знойдзе свайго чытача ў розных кутках нашай краіны.
Мікола БЕРЛЕЖ