Top.Mail.Ru

Пра што сёння разважае ўзбекскі аўтар Кучкар Наркабіл?

Аўтар: Раман Сэрвач
30.03.2026 | 18:46
Беларусь партызанская

Кучкар Наркабіл — вядомы ўзбекскі літаратар, які жыве і працуе ў Ташкенце. За апошнія гады некалькі разоў пабываў у Беларусі, пазнаёміўся з гераічнымі адрасамі ваеннай памяці нашай Айчыны. Толькі што грамадска-палітычная газета Узбекістана «Хурсіт» надрукавала нарыс Кучкара Наркабіла «Горад, на які звалілася неба», прысвечаны стойкасці і мужнасці мінчан у 1941 годзе, у іншыя гады акупацыі беларускай сталіцы нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Расказвае пісьменнік і пра тое, як ушаноўваецца памяць пра Вялікую Айчынную вайну сённяшнімі беларусамі.

А ў падручнік роднай мовы для 8-га класа агульнаадукацыйнай школы Узбекістана ўключана эсэ Кучкара Наркабіла «Узбекістан жыве ў гэтым доме» — пра Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў Мінску. Расказвае ўзбекскі літаратар: «Мне прыемна, што нашу сістэму адукацыі, педагогаў зацікавіў мой мастацка-публіцыстычны тэкст. Я шмат чытаў, ведаю ад пісьменнікаў папярэдняга пакалення пра тое, як Ташкент у Вялікую Айчынную вайну стаў прытулкам для сям’і народнага песняра Беларусі, як Якуб Колас парадніўся ў той драматычны перыяд з ташкентцамі, узбекістанцамі, колькі твораў напісаў пра наш край. І мне захацелася даведацца, як жа гэты адрэзак жыцця і творчасці легендарнага пісьменніка раскрываецца, асвятляецца ў Мінску. І пабываўшы ў музеі, пазнаёміўшыся з нашчадкамі паэта, быў уражаны. Сваімі эмоцыямі і адкрыццямі падзяліўся ў эсэ пра Коласаўскі музей...»

Раман СЭРВАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю