З 15 да 24 жніўня на Жлобіншчыне па ініцыятыве Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжа пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення культуры
Гомельскага аблвыканкама адбыўся Першы міжнародны жывапісны пленэр «Фарбы маёй зямлі».
Яго ўдзельнікі — члены Беларускага саюза мастакоў — з Мінска, Магілёва, Гомеля, Жлобіна, Саюза мастакоў Расіі — з Санкт-Пецярбурга, Смаленскай, Бранскай і Калужскай абласцей, выкладчыкі згаданага каледжа, настаўнікі ДШМ —стваралі свае карціны на берагах Дняпра (у Жлобіне і Стрэшыне) і Добысны (у Чырвоным Беразе).
Па выніках пленэру ў Жлобінскім гісторыка-краязнаўчым музейным комплексе прайшла двухдзённая выстаўка работ. Адкрываючы яе, кіраўнік гэтага праекта, дырэктар Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжа Алена Зейбек адзначыла:
— Пленэр дазволіў мастакам атрымаць велізарны зарад творчай энергіі, бо Жлобінская зямля славіцца сваёй непаўторнай прыгажосцю.
А мастакі з Санкт-Пецярбурга Іван Тупейка і Яўгенія Даўлетшына падкрэслілі:
— Беларуская зямля, у тым ліку і Жлобіншчына, нас захапіла! Мы сюды абавязкова вернемся.
Начальнік аддзела культуры Жлобінскага райвыканкама Вячаслаў Паборцаў падзякаваў удзельнікам пленэру за тое, што яны выбралі для сваёй творчай камандзіроўкі менавіта Жлобіншчыну і праславілі яе ў сваіх новых работах.
Ён уручыў Алене Зейбек падзячны ліст аддзела.
Удзельнікам гэтага незвычайнага мастацкага пленэру быў і жлабінчанін, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Леанід Вялічка. Сваю карціну, напісаную на берагах Добысны, ён выра-
шыў падарыць Жлобінскаму гісторыка-краязнаўчаму комплексу.
Мікалай ШУКАНАЎ
Фота аўтара