Ірына Карнаухава — пераможца ў намінацыі «Найлепшыя жаночыя вобразы ў гумарыстычным творы». Алена Кісель перамагла ў намінацыі «Найлепшы гумарыстычны верш»; Максім Шастакоў — у намінацыі «Найлепшы фантасмагарычны гумарыстычны твор». Наталля Шастакова атрымала перамогу ў намінацыі «Найлепшая медыцынская гісторыя». Веніямін Бычкоўскі — трыумфатар у намінацыі «Мудрасць з усмешкай. Гумарыстычная казка». Людміла Кебіч перамагла ў намінацыі «Жыццёвыя гісторыі». Уладзімір Куц вылучыўся як «Майстар рознажанравага гумару». Анатоль Матвіенка стаў найлепшым у «Альтэрнатыўнай гісторыі». Дзмітрый Радзівончык — пераможца ў намінацыі «Інтэлектуальны гумар». Міхась Кавалёў (Сліва) атрымаў перамогу ў намінацыі «Гумарэска», а Сяргей Сухарукаў — у намінацыі «Майстар гумарыстычнага сюжэта».
Тым часам Віктар Рэчыц заваяваў Гран-пры ў намінацыі «Паэзія», Іна Фралова — у намінацыі «Проза».
Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ
Фота даслана аўтарам