У завочным фармаце да іх далучыліся школьнікі з усіх рэгіёнаў Брэстчыны.
Конкурс «Зорны спеў» названы па аднайменнай кнізе Уладзіміра Калесніка — беларускага літаратуразнаўцы, крытыка, пісьменніка, які пакінуў пасля сябе вялікую творчую спадчыну. Паводле ўмоў конкурсу, юныя артысты чытаюць паэзію і прозу пісьменнікаў-землякоў ці аўтарскія творы. Ацэньвае выступленні і першыя спробы пяра журы, у склад якога ўваходзяць і прадстаўнікі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З кожным годам расце колькасць жадаючых прадэманстраваць артыстычнае і паэтычнае майстэрства.
Па выніках пятага сезона дыпломамі пераможцаў у розных узроставых катэгорыях адзначаны больш за 60 таленавітых вучняў. Конкурс дазваляе дзецям удасканаліць мову, адкрыць цікавы і незабыўны сусвет, створаны пісьменнікамі-землякамі.
— Пераможцы конкурсу на працягу года становяцца яркімі ўдзельнікамі мясцовых свят, школьных тэматычных праграм, а значыць, нясуць жывое слова, папулярызуюць творчасць аўтараў-сучаснікаў. Падчас творчага спаборніцтва Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя Пушкіна заўсёды арганізоўвае выстаўку «Літаратурныя сцяжынкі Берасцейшчыны», інтэрактыўныя пляцоўкі і гульні. І ў школьнікаў ёсць магчымасць пазнаёміцца з багатай літаратурнай спадчынай, — адзначыла метадыст аддзела мастацкай творчасці Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці Віялета Брыч.
Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ
Фота з адкрытых крыніц