Першае месца падзялілі Мілена Юрчык з Мінска і Аляксандра Меляшэвіч, другое — Паліна Серада і Паліна Салавей (з горада Бярозы). Трэцяе месца ў творчым спаборніцтве занялі Марыя Куцкевіч з горада Мядзела, Вікторыя Ярмалінская з Салігорскага раёна і Анастасія Дубатава з Полацка. Акрамя дыпломаў лаўрэата кожная з іх атрымала кнігі Міколы Маляўкі і падпіску на часопіс «Маладосць».
Падчас мерапрыемства ў выкананні паэтычнага тэатра «Рытмы сэрца» прагучала паэтычная кампазіцыя Міколы Маляўкі «У райскім садзе і ў жыцці...».
Ганна СТАРАДУБ