Top.Mail.Ru

Падведзены вынікі літаратурнага конкурсу на найлепшы твор, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі

13.06.2025 | 07:00

Падведзены вынікі літаратурнага конкурсу на найлепшы твор, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі (лістапад 2024 — май 2025). У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел юныя літаратары сталіцы, а таксама іншых рэгіёнаў Беларусі — усяго 87 паэтаў, празаікаў і публіцыстаў. Яны прадставілі звыш трохсот работ.


Журы пад кіраўніцтвам старшыні МГА СПБ Міхася Пазнякова вызначыла 23 лаўрэатаў конкурсу.

У намінацыі «Паэзія» імі сталі Паліна Быкава (г. Круглае), Кацярына Мізерыя, Уладзімір Коўшык, Міхаіл Сыч, Яўгеній Басалай, Яраслаў Пастэрнаковіч (усе — г. Брэст), Паліна Салавей (г. Бяроза), Ксенія Краўчанка (г. Ваўкавыск), Марыя Літвіненка і Кацярына Фурс (г. Мінск), Вікторыя Ярмалінская (а/г. Вялічкавічы, Салігорскі раён)

У намінацыі «Проза» лаўрэатамі сталі Анастасія Землякова (г. Магілёў), Уладзімір Саевіч і Анастасія Яўтушык (г. Мінск), Юлія Шурбіна-Каравацкая (г. Барысаў).

У намінацыі «Эсэ» перамаглі Ганна Казак (в. Двіжкі, Ельскі раён), Вікторыя Папова, Кацярына Фурс і Ксенія Строк (усе — г. Мінск).

У намінацыі «Публіцыстыка» пераможцамі конкурсу вызначаны Віталій Грышкевіч, Уладзіслаў Абрамовіч і Сняжана Бубнова (усе — г. Мінск), Эльвіра Бібіла (г. Гродна).

Урачыстае ўручэнне дыпломаў і памятных падарункаў прайшло ў Мемарыяльнай зале пісьменнікаў Беларусі. Найлепшыя работы прапанаваны літаратурна-мастацкім выданням. 

Павел КУЗЬМІЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю