Top.Mail.Ru

Новая кніга Мікалая Хахлова спрыяе выхаванню моладзі

26.11.2025 | 18:40
Дзеля сувязі пакаленняў

Новая аповесць Мікалая Хахлова «Супрацьстаянне» пераносіць нас у 1941 год, на Бранскі фронт — на ўчастак, які займала 3-я армія, сфарміраваная ў Віцебскай вобласці. У яе склад увайшлі 3-я кавалерыйская дывізія, якая да вайны дыслацыравалася ў Асіповічах Магілёўскай вобласці і была перафарміравана з 210-й стралковай дывізіі, што таксама дыслацыравалася ў Асіповічах; 148-я стралковая дывізія, якая абараняла Магілёў; 287-я, укамплектаваная ўраджэнцамі Магілёўскай і іншых абласцей Беларусі. Гэта само па сабе з’яўляецца яскравым прыкладам укладу брацкіх народаў у справу абароны нашай Радзімы.

У ‌гісторыі Бранскага фронту шмат цікавых і яскравых падзей, якія застаюцца мала вывучанымі і чакаюць, калі даследчыкі звернуць на іх увагу. У аповесці прапануецца новы погляд на падзеі восені 1941 года. Нашы байцы і камандзіры набіраліся баявога вопыту, гартавалі волю. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што галоўныя героі, прайшоўшы праз горан кровапралітных баёў, нягледзячы на нечалавечыя выпрабаванні, захоўваюць упэўненасць у перамозе. У іх учынках няма разгубленасці — яны гатовы на самаахвяраванне дзеля знішчэння фашыстаў і іх паслугачоў.

Асаблівую цікавасць выклікае тое, якім чынам аўтар прыцягвае ўвагу моладзі да кнігі. Пабудова тэксту, дзе пераважаюць кароткія, лаканічныя фразы, адпавядае сучасным тэндэнцыям. Наватарскім выглядае выкарыстанне работ удзельнікаў конкурсу малюнкаў, зробленых паводле аповесці. Заўважнае жаданне пісьменніка прывіць любоў да чытання кніг, не прадугледжаных школьнай праграмай. 

У перспектыве гэта спрыяе рэалізацыі некалькіх мэт выхавання падлеткаў і іншых чытачоў: пошук і падтрымка таленавітай моладзі; развіццё любові да чытання; пошук невядомых герояў Вялікай Айчыннай вайны; выкрыццё фэйкаў і спроб перапісвання гісторыі Вялікай Айчыннай вайны; умацаванне непарыўнай сувязі пакалення франтавікоў і сучаснай моладзі.

Кніга з’яўляецца часткай праекта «Усё, што было не са мной, памятаю» і прадугледжвае правядзенне не проста прэзентацый твора, а падрыхтоўку і рэалізацыю мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні ў навучальных установах, воінскіх часцях, бібліятэках. Гэтыя мерапрыемствы Мікалай Міхайлавіч праводзіць не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і ў Расійскай Федэрацыі.

Кніга, інфармацыйна насычаная, змяшчае шмат фотакопій дакументаў, што робіць яе ўнікальнай і запатрабаванай сярод шырокага кола чытачоў.

Лідзія ПІСКУН

Пераклад з рускай Галіны Маслоўскай

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю