Завяршыўся адзінаццаты Міжнародны конкурс лірыка-патрыятычнай паэзіі імя паэта і воіна Ігара Грыгор’ева, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэтым разам ён насіў назву «И память — живая, бессонная, жгучая...», якую даў адзін з радкоў верша творцы.
Арганізатарамі праекта сталі Санкт-Пецярбургскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Расіі, Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Фонд памяці Ігара Грыгор’ева. Па выніках конкурсу выдаюцца зборнікі з аднайменнымі назвамі.
У 2025 годзе прынялі ўдзел каля 800 чалавек з розных краін, з іх — 75 дзяцей. Актыўныя былі беларусы: у лік фіналістаў у намінацыі «Шагай смелей — лиха беда начало!» увайшлі 9 школьнікаў з Брэста, Светлагорска, Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей — Яўген Басалай, Вадзім Купінскі, Арцём Герастовіч, Варвара Хліптунова, Ксенія Трафімавіч, Аляксей Сцяпанаў,Віялета Польская, Серафіма Усцінава, Яраслава Ласаева. Звання лаўрэата ўдастоены Яраслаў Пастэрнаковіч з Брэста.
Сярод дарослых — 4 фіналісты-беларусы: Юлія Раманюк з Гродна, Ірына Шлемянкова з Мінска, Надзея Момлік з Брэсцкай вобласці, Дзмітрый Балелаў з Віцебска. Лаўрэатамі сталі Наталля Партоліна і Лідзія Шышко з Віцебска. Сярод пераможцаў паэт з Брэста — Міхась Кулеш (3 месца).
Гран-пры заваяваў Валерый Хацюшын (Масква). Першага месца ўдастоены Алег Прусакоў (Масква). Другое месца падзялілі Ніна Папова (Рэутаў) і Валерый Сухаў (Пенза).
Наталля САВЕТНАЯ, старшыня аргкамітэта конкурсу
Фота даслана аўтарам