Top.Mail.Ru

На саісканне прэмій МГА СПБ

27.01.2025 | 17:21

Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’яўляе конкурс на прысуджэнне літаратурных прэмій аддзялення за творы (кнігі) 2023–2024 гг. выпуску ў наступных намінацыях: «Паэзія» — літаратурная прэмія імя Максіма Танка; «Проза» — літаратурная прэмія імя Івана Шамякіна; «Дзіцячая літаратура» — літаратурная прэмія імя Янкі Маўра; «Публіцыстыка» — літаратурная прэмія імя Івана Новікава; «Найлепшы дэбют» — літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча.


На саісканне літаратурных прэмій вылучаюцца апублікаваныя творы (кнігі) членаў МГА СПБ, напісаныя на беларускай ці рускай мовах і выдадзеныя ў Беларусі. На літаратурную прэмію імя Максіма Багдановіча прымаюцца і творы літаратараў-пачаткоўцаў, апублікаваныя ў літаратурна-мастацкіх рэспубліканскіх выданнях.

На саісканне прэмій і ў іншых намінацыях прымаюцца значныя публікацыі ў літаратурна-мастацкіх перыядычных выданнях і калектыўных зборніках.

Лаўрэаты атрымліваюць адпаведны дыплом і грашовую прэмію. Уручэнне прэмій пройдзе ў Доме літаратара не пазней красавіка.

Творы (кнігі) прэтэндэнтаў на саісканне прэміі перадаюцца ў аддзяленне ў адным экзэмпляры. Рэцэнзіі, водгукі ў СМІ прыкладаюцца.
Творы (кнігі) саіскальнікаў прымаюцца на разгляд да 1 сакавіка.

Міхась ПАЗНЯКОЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю