Ігэтым разам, як заўсёды, ініцыятыву Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы актыўна падтрымаў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Кветкі да велічнага помніка слыннаму сыну зямлі беларускай усклала вялікая група пісьменнікаў, супрацоўнікаў літаратурных музеяў, іншых устаноў сталіцы, чытачоў.
Затым адбылася творчая імпрэза, якую адкрыла дырэктар музея Песняра Ганна Галінская. Ад кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі выступіў з прамовай і вершамі старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхась Пазнякоў. Эстафету падтрымалі таксама: намеснік старшыні МГА СПБ Уладзімір Мазго, пісьменнік і даследчык літаратуры Міхась Кенька, паэты Кастусь Цыбульскі, Людка Сільнова, паэтэса, перакладчык, дзіцячая пісьменніца Іна Фралова і іншыя. Шмат глыбокіх думак пра жыццё і творчасць народнага паэта выказала вядучая імпрэзы, вучоны сакратар музея Галіна Варонава. Мерапрыемствы, прысвечаныя Я. Купалу, працягваюцца. А ў суботу 11 ліпеня гасцей прыме Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка». Тут выдатным заключным акордам прагучыць Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі».
Павел Кузьміч
Фота Віктара Іванчыкава