Top.Mail.Ru

На літаратурным Алімпе Беларусі — Валянцін Семяняка

Аўтар: Ірына Прымак
20.12.2024 | 13:17

Творчая сустрэча з Валянцінам Семянякам, дэпутатам, старшынёй Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, па сваім характары магла б быць афіцыйнай з улікам яго статусу і ролі ў стваральнай працы на карысць беларускага грамадства. Аднак дзякуючы ўдзелу родных і блізкіх паэта імпрэза праходзіла ва ўтульнай атмасферы, быццам гэта не адно з мерапрыемстваў цыкла «Літаратурны Алімп Беларусі», а свята з нагоды нейкага юбілею.


Жонка, дачка і ўнук Валянціна Міхайлавіча чыталі яго вершы, як, пэўна, не прачытаў бы больш ніхто — з вялікай пашанай і любоўю да аўтара. Менавіта ім паэт прысвяціў частку сваёй творчасці, а яшчэ — маці. 

Яна натхняла на радкі і калі была жывая, і калі пайшла ў іншы свет... Вершы пра маці гучалі вельмі кранальна, хоць апладысменты выклікалі і іншыя творы, у тым ліку той, на які натхніла творчасць Уладзіміра Высоцкага. Падчас імпрэзы выконваліся і песні на словы Валянціна Семянякі. На сустрэчу завітала шмат гасцей: землякі, калегі, сябры. Сярод іх — лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Уладзімір Мазго, які дапамог надрукаваць першыя вершы Валянціна Міхайлавіча і стаў рэдактарам яго кнігі.

Першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах падзякавала за магчымасць ажыццяўлення гэтага цудоўнага праекта, які знаёміць з паэтам, перакладчыкам, уладальнікам нагруднага знака «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», аўтарам кнігі паэзіі «Зорка залатая». 

— Для кожнага пісьменніка ўзняцца на «Літаратурны Алімп Беларусі» ў Нацыянальнай бібліятэцы — вялікі гонар, прызнанне яго творчасці, таленту, — падкрэсліла Алена Анатольеўна. — Гэтая імпрэза асаблівая, бо калегі Валянціна Семянякі змогуць пабачыць яго ў іншай ролі. Тут сабралася многа людзей, якія рупяцца аб дабрабыце нашай краіны, аб тым, каб праблемы нашага грамадства былі вырашаны. У Валянціна Міхайлавіча шмат вершаў патрыятычнага, грамадзянскага характару, бо ён вельмі любіць сваю Радзіму. А яшчэ ён выдатна піша пра каханне, прыроду, ёсць у яго і сямейная лірыка. 

Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка заўважыў, што Валянцін Семяняка піша пра вельмі важныя рэчы, пра якія варта памятаць усім, хто любіць сваю краіну. 

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю