Top.Mail.Ru

Літаратурны экспрэс Брэст — Століншчына

04.08.2025 | 07:00

Пісьменнікі першага рэгіёна разам з членамі краязнаўчага аматарскага аб’яднання «Берестейцы», якое дзейнічае пры Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, зладзілі вандроўку па Століншчыне.


Па дарозе да турыстычных аб’ектаў празаік і загадчыца аддзела абслугоўвання гарадской бібліятэкі Ірына Фаміна пазнаёміла вандроўнікаў з Брэстчынай літаратурнай, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч — са сваёй новай кнігай «Пока фонарщик спит», якая пабачыла свет ў Выдавецкім доме «Звязда», паэты ўразілі сваёй кранальнай творчасцю.

Першым прыпынкам стаў Цэнтр ганчарства вёскі Гарадной. Паэтганчар Васіль Казачок захапіў гасцей гісторыяй роднага краю, распавёў пра знакамітых землякоў і таямніцы ганчарнай справы. Аксана Валуй і Зінаіда Дудзюк папоўнілі бібліятэчку цэнтра сваімі кнігамі, а Васіль Барысюк яшчэ і паўдзельнічаў у майстар-класе па ганчарстве. Майстры слова яшчэ раз пераканаліся, што ва ўсіх справах важна натхненне, любоў да сваёй працы, людзей і дарагіх сэрцу мясцін.

Наступнымі аб’ектамі агляду сталі Столінскі парк «Манькавічы», які славіцца багатай гісторыяй, і краязнаўчы музей. А ў завяршэнне летняга турнэ брэстаўчане пабывалі на экатрапе Альманскіх балот, дзе атрымалі неверагодныя ўражанні ад прыгажосці і разнастайнасці прыроднага сусвету. У канцы маршрута — літаратурны прывал і знаёмства з творчасцю Зінаіды Дудзюк. 

Таццяна АНАТОЛЬЕВА

Фота даслана аўтарам

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю