Знакавае для нашай краіны выданне мае тры раздзелы, якія адлюстроўваюць шлях Кіраўніка дзяржавы ад дзяцінства, навучання ва ўніверсітэце і службы ў пагранвойсках да палітычнай кар’еры. Кніга таксама ўключае выступленні на міжнародных трыбунах, важныя падзеі ў краіне за апошнія гады і дапоўнена асобна ўкладзенымі копіямі камсамольскай характарыстыкі будучага Прэзідэнта, яго рукапісных тэзісаў і адной са старонак залікоўкі, а таксама іншыя дакументы, фатаграфіі і газетныя публікацыі.
Падрабязней аб этапах стварэння выдання расказалі члены аўтарскага калектыву — старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ і доктар педагагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Аляксандр РАДЗЬКОЎ.
Александрына ПАРШЫНА
Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА