На ўдзел у форуме, прысвечаным 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прымеркаваным да Міжнароднага дня роднай мовы, паступіла больш за дзвесце заявак, з іх звыш шасцідзесяці — з краін блізкага і далёкага замежжа. У трох намінацыях — вакальнае мастацтва, харэаграфічнае мастацтва і мастацкае слова — сваё выканальніцкае майстэрства прадэманстравалі больш за пяцьсот салістаў і ўдзельнікаў творчых калектываў.
Ацэньвала конкурсныя нумары журы пад старшынствам Ірыны Глускай, лаўрэата Губернскай прэміі ў галіне культуры і мастацтва, уладальніка ганаровага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» і медаля Францыска Скарыны, кіраўніка арганізацыі беларусаў Самарскай вобласці. Сустаршынёй была Вольга Якабсон, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.
Гран-пры ў намінацыі «Вакальнае мастацтва» быў удастоены народны калектыў вакальны ансамбль «Белая Русь» (мастацкі кіраўнік Аляксандр Сакулін, які выканаў беларускую народную песню «Рэкрут».
У намінацыі «Харэаграфічнае мастацтва» Гран-пры прысуджаны ансамблю народнага танца «Вдохновение» (кіраўнік Маргарыта Варанецкая.
Гран-пры ў намінацыі «Мастацкае слова» атрымаў дуэт у складзе Кацярыны Рудэнчанка і Сергія Бутэнкі, які прадэкламаваў верш Янкі Купалы «Вечарынка». Свой уклад у пастаноўку нумара ўнеслі педагогі — Рыма Абызава і Вольга Бутэнка.
Завяршыўся творчы марафон грандыёзнай канцэртнай праграмай «Свята разам з сябрамі».
Мікалай БОЙКА