Top.Mail.Ru

Два тэмбры адной эпохі

Аўтар: Лізавета Крупянькова
06.03.2026 | 11:18
Пераасэнсаванне класікі праз гадзіннікавае мастацтва

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася закрытая прэзентацыя новай калекцыі гадзіннікаў «Мова» ад брэнда «Луч», прымеркаванай адразу да трох важных дат — 

Дня роднай мовы, 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча і 150-годдзя з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Мінулая калекцыя, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу, была распрададзена за лічаныя дні.

Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў культуры, медыя і сяброў брэнда, хто жадаў першым убачыць калекцыю, прысвечаную класікам беларускай літаратуры. Асаблівай падзеяй вечара стала перадача экзэмпляра гадзінніка з новай калекцыі ў дар музею — сімвалічны жэст, які замацаваў сувязь паміж гадзіннікавым мастацтвам і літаратурнай спадчынай.

Для гасцей была падрыхтавана насычаная праграма: паказ ад дызайнера Ірыны Дрэнь (брэнд «IRENZA»), якая прадставіла калекцыю, натхнёную беларускімі матывамі; лялечны спектакль ад тэатра батлейкі «Дом з марамі»; чытанне верша Цёткі, а таксама экскурсія па музеі і інтэрактыўны квіз для гасцей. 

У час, калі пытанні культурнай ідэнтычнасці зноў становяцца цэнтральнымі для грамадства, праекты, што асэнсоўваюць і пераасэнсоўваюць нацыянальную спадчыну, набываюць асаблівае значэнне. Калекцыя «Мова» — гэта сімвалічны жэст падтрымкі беларускай культуры, спроба зрабіць яе бачнай, сучаснай і прысутнай у паўсядзённым жыцці. 

Сёлета брэнд «Луч» прысвяціў калекцыю юбілеям двух выбітных творцаў, класікаў айчыннай літаратуры — Максіма Багдановіча і Алаізы Пашкевіч (Цёткі), якія фарміравалі і развівалі беларускую літаратурную традыцыю і нацыянальную самасвядомасць. Максім Багдановіч сімвалізуе інтэлектуальную глыбіню, гармонію і паэтычную дакладнасць. Алаіза Пашкевіч (Цётка) выступае як сімвал свабоды, спагады і грамадзянскай мужнасці. Калекцыя створана пры падтрымцы Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Дзве мадэлі — мужчынская і жаночая — адлюстроўваюць два погляды, два тэмбры, але адну агульную ідэю: мова як аснова культуры і духоўнай моцы народа. У камплекце дзве папружкі — светлая з вышыўкай і цёмная з цісненнем. Абмежаваны выпуск — 400 асобнікаў (па 200 кожнай мадэлі).

Лізавета КРУПЯНЬКОВА

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю