Top.Mail.Ru

Адразу дзве выстаўкі, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі, адкрыліся ў Брэсцкай крэпасці

28.02.2025 | 07:00

У Музеі абароны Брэсцкай крэпасці Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» адкрыліся выстаўкі «Гісторыя ў фотаздымках» і «Кроў сэрца», прысвечаныя 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.




Старшы навуковы супрацоўнік навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ганна Кляноўская правяла экскурсію для выхаванцаў Маладзёжнага патрыятычнага цэнтра і пазнаёміла з творамі і лёсамі беларускіх пісьменнікаў-франтавікоў.

На выстаўцы «Гісторыя ў фотаздымках» прадстаўлены фатаграфіі Анатоля Паўлавіча Марозава, зробленыя ім падчас Берлінскай аперацыі. Пазней А. Марозаў прысутнічаў пры падпісанні Акта аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі і на Нюрнбергскім працэсе. Матэрыялы для экспазіцыі прадставіў Арлоўскі краязнаўчы музей (РФ).

Падчас мерапрыемства госці пазнаёміліся і з творчасцю пісьменнікаў Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ, якія пішуць на тэму гістарычнай памяці і Вялікай Айчыннай вайны. Паэтэса Вера Вакула ўспомніла трагічныя старонкі з жыцця родных і блізкіх, якія аказаліся ў віры жудасных падзей вайны, і прачытала вершы, прысвечаныя матчынай мове, роднай вёсачцы Тонеж, якую напаткаў лёс Хатыні, і памяці свайго бацькі. Падарункам музею абароны Брэсцкай крэпасці стаў паэтычны зборнік членаў брэсцкай творчай суполкі «За Радзімы жыццё».

Вядучы бібліятэкар аддзела абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Наталля Равенка прадставіла выстаўку кніг сучасных пісьменнікаў, галоўнай тэмай творчасці якіх стала Вялікая Айчынная вайна. Сярод выданняў — «Письма войны» Аляксандра Валковіча, «Выжыць на дарозе смерці» Зінаіды Дудзюк, «Сустрэча ў зялёным жыце» Расціслава Бензерука, «Галавасек» Анатоля Бензерука.

Запамінальным момантам стала выступленне ўдзельнікаў конкурсу чытальнікаў ваеннай паэзіі «Пра герояў былых часоў» — настаўніка СШ № 19 Брэста імя Героя Савецкага Саюза С. І. Сікорскага Вячаслава Керазя і вучня СШ № 31 Мікіты Шаша.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ

Фота даслана аўтарам

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю