Top.Mail.Ru

5 актуальных трэндаў прыгажосці

Аўтар: Марыя Асмалоўская
05.12.2024 | 14:10

Тэндэнцыя халоднага сезона — яркасць, і гэта тычыцца не толькі моды, але і прыгажосці! Новыя трэнды прапануюць нам адкінуць стэрэатыпы і паэксперыментаваць з вобразам. 




1. Каляровыя акцэнты на вачах

У гэтым сезоне візажысты прапануюць дадаць яркія колеры ва ўнутраныя куткі вачэй. Гэта надае погляду свежасці, гуллівасці і стварае цікавы акцэнт. Не бойцеся эксперыментаваць з адценнямі — ад далікатных пастэльных да дзёрзкіх неонавых. Як сказаў Пітэр Філіпс, візажыст Dior: «Я ўяўляў сабе нечаканы, маляўнічы вобраз, натхнёны калекцыяй Марка Бохана». Менавіта таму і выкарыстаў яркі ружовы, як пялёсткі кветак, колер.

2. Гранж-smoky eyes

Класічны smoky eyes атрымлівае нечаканае абнаўленне: чорныя цені наносяцца больш нядбайна, ствараючы эфект «дымнага» і вільготнага вока. Гэты трэнд паспяхова ўжылі такія сусветныя брэнды, як Prabal Gurung, Helmut Lang, Moschino, Tom Ford, Sportmax, Jason Wu і Versace, натхняючы стылем Brat Girl (эстэтыка «хуліганкі», якая спалучае ў сабе легкадумную весялосць і гламур). 

3. Вейкі як сімвал выразнасці

У модзе густыя, выразныя вейкі, падобныя на «шчацінне зубной шчоткі». Візажысты дамагаюцца гэтага эфекту, выкарыстоўваючы мноства слаёў тушы і накладныя вейкі. Натхнёныя стылем 60-х вейкі з’явіліся на паказах Giambattista Valli, Giorgio Armani, Thom Browne і Emilia Wickstead. 

4. Чубок: ад класікі да эксперыментаў

У новым сезоне чубок уяўляе сабой шырокае поле для эксперыментаў: ад грубых і вільготных пасмаў (Ludovic de Saint Sernin і Prabal Gurung) да скульптурных версій (Rokh) і цікавых варыянтаў на кожны дзень (Etro і Emilia Wickstead).

5. Валасы з багемным шармам: вяртанне 70-х

Стыль боха Chloé вяртаецца ў моду. Чэмена Камалі, крэатыўны дырэктар брэнда, прапанавала мяккія хвалі, поўныя духу 70-х, створаныя цырульнікам Геры Гілем. Такі ж настрой панаваў на паказах Rabanne і Ann Demeulemeester.

Будзьце гатовыя да яркай восені-зімы 2024 і не бойцеся эксперыментаваць з прыгажосцю!

Марыя АСМАЛОЎСКАЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю