Амаль палову жыцця Максім Багдановіч пражыў у Ніжнім Ноўгарадзе (1896–1908), тут пайшоў вучыцца ў Ніжагародскую мужчынскую гімназію, знайшоў новых сяброў, пачаў пісаць і ўбачыў першыя публікацыі сваіх твораў. Менавіта таму старажытны прыгожы горад на Волзе знаходзіцца ў цэнтры ўвагі супрацоўнікаў Літаратурнага музея М. Багдановіча. Мы падтрымліваем цесныя стасункі з ніжагародскімі музеямі, архівамі і прыватнымі асобамі. 2024 год парадаваў цікавымі знаходкамі і сустрэчамі, а радасцю трэба дзяліцца.
Памёр акадэмік. Гэтых двух слоў, якія разляцеліся 3 лістапада, для літаратуразнаўчай грамадскасці было дастаткова, каб зразумець, пра якую падзею ідзе гаворка. Але ў іх заключаецца і маштаб, і глыбіня страты.
Яшчэ зусім нядаўна тэмай, якую найбольш абмяркоўвалі, было саперніцтва інтэрнэту і кнігі. Кліпавае мысленне, сацыяльныя сеткі, гульні і экранізацыі — усё гэта выцясняе папяровыя выданні на перыферыю сучасных інтарэсаў, што хвалюе шматлікіх прыхільнікаў чытання. І вось новы, такі ж небясспрэчны кірунак прагрэсу — пісьменнік і штучны інтэлект.
Разумныя машыны навучыліся распазнаваць чалавечы голас, абыгрываць у шахматы знакамімых гросмайстраў, ставіць медыцынскія дыягназы. Сфера іх уплыву пашыраецца так хутка, як нястрымны тайфун захоплівае тэрыторыі. Хваляванне прайшло і ў пісьменніцкіх колах. Новыя магутныя камп’ютары даюць штуршок развіццю нейронных сетак — аднаму з напрамкаў даследаванняў у галіне штучнага інтэлекту, заснаванаму на мадэляванні біялагічных працэсаў, якія адбываюцца ў чалавечых мазгах. Гэта азначае, што камп’ютары становяцца здольнымі пісаць кнігі, афармляць іх (ужо пабачылі свет такія выданні, як, дарэчы, і напісаныя ў суаўтарстве з пісьменнікамі). Няўжо творца застанецца за бортам цывілізацыі?
Прапануем разважанні на гэты конт нашых экспертаў.
Сістэмная работа з архівамі пераконвае: пры ўсёй скрупулёзнай даследаванасці жыцця і творчасці класікаў сёння цалкам магчыма выявіць невядомыя матэрыялы, прытым нават на ўзроўні аўтарскіх тэкстаў — магістральнага напрамку пошуку.
У фондах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа з 1962 года захоўваецца альбом Аляксандры Рамановіч (у дзявоцтве Зотава; 1885–1964), датаваныя запісы ў якім ахопліваюць перыяд з 1902 да 1942 года. Тэксты чаргуюцца з малюнкамі, аўтарства некаторых можа належаць, на нашу думку, мастаку Валянціну Рамановічу — таленавітаму сыну Аляксандры Георгіеўны.
Альбом ніколі не станавіўся аб’ектам даследавання, хоць таго цалкам заслугоўвае з-за сваёй цікавай фактуры. Мы звярнуліся толькі да некаторых старонак з гэтага артэфакта, да якіх дакраналася рука маладога паэта.
Амаль паўстагоддзя ён актыўна працуе ў літаратуры. Наш суразмоўца — аўтар больш за 100 кніг, лаўрэат многіх рэспубліканскіх і міжнародных прэмій, у тым ліку і Нацыянальнай літаратурнай. Сёння чытачы «ЛіМа» змогуць бліжэй пазнаёміцца з чалавекам, якога наўрад ці варта прадстаўляць у літаратурных колах, — гэта заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Міхаіл Пазнякоў.