Кніга вершаў Наталлі Святловай «Праз фортку сэрца», што выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда», першая ў яе. Шмат у чым яна напамінае зборнікі паэтаў-дэбютантаў: творы, змешчаныя ў ёй, шматпланавыя. З адной розніцай: больш, чым іншыя, вызначаюцца мастацкім густам, маюць прыстойны прафесійны ўзровень. Гэта не проста «збор» таго, што напісалася, але адбор найлепшага. Пачынаючы з вершаў пра каханне.
Вядомы беларускі літаратуразнавец, крытык, паэт Эдуард Скобелеў у сваіх «вузельчыках на памяць» дакладна заўважыў пра літаратурнае майстэрства: «Паэзія — усё тое, што вяртае чалавеку яго высокі сэнс і выклікае ў ім жаданне дапамагчы людзям, падняцца да дабра і праўды... Паэт павінен разглядаць праблемы нацыянальнай і разам з тым агульначалавечай значнасці». Паэзія Аляксандра Марозава дэманструе, што для сапраўднай творчасці няма і не можа быць межаў, падзелаў, умоўнасцей. Кошт сапраўднага паэтычнага слова высокі ў любой нацыянальнай літаратуры і надзейна канвертуецца нават на самых далёкіх кантынентах. Пра гэта гаворыць кожны радок, кожная нота мелодыі душы паэта. Да таго ж, Аляксандр Марозаў і сам упэўнены, «что много напишется // в Филипанах душевных стихов». У някідкай, у «пять десятков крестьянских домов», ціхай беларускай вёсачцы Філіпаны, дзе з нядаўняга часу жыве паэт родам з Дэбальцава.
У выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга для дзяцей «Насціна шчасце» вядомага беларускага паэта Валерыя Максімовіча. Дарэчы будзе нагадаць, што В. Максімовіч — навуковец, літаратуразнаўца, культуролаг, крытык, з-пад пяра якога выйшла шмат абагульняючых прац, прысвечаных асэнсаванню літаратурна-мастацкай традыцыі, нацыянальнай літаратурнай класікі, творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі, М. Гарэцкага, К. Чорнага, В. Быкава і інш. Сярод яго творчых набыткаў — некалькі паэтычных зборнікаў, чырвонай ніткай у якіх праходзіць ідэя шанавання сваіх каранёў, роднай мовы, нацыянальнай літаратурна-мастацкай спадчыны.
«Прысвячаецца ўсім, каму некалі было, ужо ёсць ці яшчэ будзе сямнаццаць гадоў»...
Каштоўнасці жыцця.
Фэнтэзійны раман Маргарыты Латышкевіч «Век людзей» быў напісаны ў 2018 годзе, а праз два гады яму пашанцавала быць надрукаваным на старонках часопіса «Маладосць». Раман, як і астатнія творы з сусвету Вугеры, быў вельмі цёпла прыняты чытачамі. І натуральнае пытанне, калі ж «Век» выйдзе асобнай кнігай, перыядычна агучвалася гэтымі самымі задаволенымі чытачамі. Бо, як вядома, усе годныя творы вартыя таго, каб, быццам алмаз, займець якасную агранку і ператварыцца ў сапраўдны брыльянт.
На даволі складанае філасофскае пытанне «Што самае галоўнае ў жыцці чалавека?» нават дарослыя людзі шукаюць адказы доўгія гады. Што ж казаць пра дзяцей, шчырых, нявопытных, але адкрытых да ўсяго новага... Іх, мне здаецца, трэба з маленства прывучаць любіць, шанаваць, клапаціцца пра бацькоў, Радзіму, займацца добрымі справамі і мець чыстыя памкненні. Як гэта рабіць? Пачаць можна з чытання новай кнігі вядомага пісьменніка, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Міхася Пазнякова, у якой простай мовай апісаны рэчы, важныя для людзей усіх узростаў.
Хоць так шмат часу прайшло, не забываецца, як была сустрэта дзецьмі казка Максіма Танка «Быліна пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні», якая выйшла ў 1979 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». На той час яны ўжо, безумоўна, нямала ведалі пра палёты ў космас. І не толькі Юрыя Гагарына і першай жанчыны-касманаўта Валянціны Церашковай. Але каб у завоблачныя вышыні паляцеў самы звычайны мураш! З тых, якіх многія сустракалі, калі былі ў лесе, хадзілі па полі.
Упэўнены, што пра гэтую кнігу будуць многа гаварыць і пісаць, а самае галоўнае — яе будуць чытаць! Асабліва дзеці малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, бо чытаць яны будуць менавіта пра сябе, пра сваё школьнае жыццё. І многія будуць пазнаваць сябе сярод шматлікіх герояў гэтага надзвычай захапляльнага твора. Кніга стала пераможцай літаратурнага конкурсу LitUp, фінал якога адбыўся ў рамках юбілейнай ХХХ Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу.