У многім аблічча сучаснага літаратурнага працэсу вызначаюць перыядычныя літаратурна-мастацкія выданні: найперш — «Полымя», «Маладосць», «Нёман». Чытачу заўсёды цікава, якімі будуць наступныя нумары гэтых часопісаў. Пра «Полымя» ў 2025 годзе — наша размова з галоўным рэдактарам Віктарам Шніпам.
Часам, каб упэўніцца, чым адметны паэт, дастаткова аднаго яго верша. Неабавязкова, каб ён быў найлепшы ці, ва ўсякім разе, адным з найлепшых. Дастаткова, каб гучала тое, што дазваляе сцвярджаць аб адметнасці аўтара, яго яркай мастакоўскай індывідуальнасці, а значыць, і вылучэнні сярод іншых творцаў. Ёсць падобны твор і ў Таісы Бондар. З’явіўся ён у 1980 годзе, калі толькі ўваходзіла ў літаратуру. Ды пра яго крыху пазней.
Згадваючы Івана Навуменку, не так і проста вызначыць, з чаго пачаць. Настолькі ён шматгранны ў сваіх памкненнях і дасягненнях. Народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, лаўрэат прэміі камсамола Беларусі, заслужаны дзеяч навукі БССР, доктар філалагічных навук, дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы, акадэмік, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыня Вярхоўнага Савета БССР... Дзе б ні працаваў, вызначаўся высокай аддачай свайго даравання. А як пісьменнік праявіў сябе ў розных жанрах: празаік, дзіцячы аўтар, крытык, літаратуразнаўца, драматург, публіцыст. Дасягненні таму і значныя, што валодаў велізарным ад прыроды талентам. Быў упэўнены: сапраўдная літаратура нараджаецца «з таго, што глыбінна перажыта самім пісьменнікам, што запала яму ў сэрца, што яго хвалюе, радуе, абурае». Гэтым кіраваўся і ва ўласнай творчасці.
Вёска Стары Дзедзін цяперашняга Клімавіцкага раёна вядома не толькі тым, што ў ёй нарадзіліся два паэты: 14 красавіка 1910 го-
да — Алесь Пруднікаў, а 14 ліпеня 1911-га — Павел Пруднікаў.
Да ўсяго яны — стрыечныя браты. Некаторыя штрыхі з біяграфіі брата Павел Іванавіч апублікаваў у сваіх успамінах «Яго забыць нельга», надрукаваных у зборніку «Дзень паэзіі — 71». Пакінуў і некаторыя іншыя згадкі пра яго. Аднак, паколькі Алесь Пруднікаў пражыў усяго 31 год, яны не надта багатыя на фактычны матэрыял. Але па іншых публікацыях відаць, што сваякі па жыцці і творчасці не толькі рана да паэзіі далучыліся, але і праславілі на ўсю Беларусь роднае паселішча.
Генеолагі ведаюць, што для складання кароткай біяграфіі любога чалавека дастаткова метрычных кніг, у якіх ёсць запісы пра самыя важныя для яго і грамадства падзеі — нараджэнне, вянчанне і смерць. Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча пагаджаюцца з даследчыкамі і з радасцю прымаюць дамапогу ў адшуканні новых звестак да радаводу класіка беларускай літаратуры, а таксама праводзяць генеалагічныя росшукі самі. Ніжэй толькі некалькі прыкладаў, якія тычацца беларускіх пісьменнікаў і іх родных.
У канцы мінулага года споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, суаўтара сцэнарыя легендарнага шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць» і актыўнага грамадскага дзеяча Івана Чыгрынава. Асабліва праславіўся пісьменнік пасля выхаду ў свет рамана «Плач перапёлкі», які перарос у пенталогію. Дарэчы, ролю Дзяніса Зазыбы ў фільме па ім сыграў ураджэнец бярэзінскай вёскі Багушэвічы народны артыст Беларусі Валянцін Белахвосцік.
Калі быў аб’яўлены Рэспубліканскі літаратурны конкурс «Пад знакам якасці», у некаторых узніклі сумненні: пра што пісаць? Занадта спецыфічная тэма: стандарты, сертыфікацыя, метралогія... У Дзяржстандарце, што разам з Саюзам пісьменнікаў Беларусі выступіў сузаснавальнікам конкурсу, былі ўражаны магчымасцю з дапамогай літаратараў па-іншаму зірнуць на звыклую справу. Але як спалучыць мову стандартаў з мастацкім словам?
Пра беларускіх пісьменнікаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, напісана даволі шмат. Праўда, пра адных — больш, пра некаторых — менш. На тое дзве прычыны. Першая залежыць ад іх унёску ў нацыянальную літаратуру. Другая ў нечым вынікае з першай.
Па розных прычынах не ўсе яны належным чынам раскрылі талент. Ды і не ўсе іх публікацыі выяўлены. Да апошніх належыць і паэт Тодар Курбацкі. Па пашпарце — Фёдар Пракопавіч Курбацкі.
23 студзеня раптоўна спынілася сэрца Віктара Гардзея. Пісьменніка, які праявіў сябе ў розных галінах творчасці. Каторы кірунак ні возьмеш — гэта настолькі таленавіта, што нельга не здзіўляцца, наколькі сам Усявышні паклапаціўся, каб хлапчук са звычайнай вясковай сям’і, якая пражывала ў вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна, дасягнуў такіх высокіх мастакоўскіх вышынь.
У Мінску на 93-м годзе ціха пакінула гэты свет выдатная руская і савецкая паэтэса-шасцідзясятніца Святлана Георгіеўна Яўсеева. Пайшла напаўзабытай, бо пераважнай большасці равеснікаў, якія калісьці захапляліся яе маладымі вершамі, ужо няма ў жывых, а наступныя пакаленні чытачоў мала цікавіліся яе творчасцю. Між тым некалькі дзесяцігоддзяў побач з намі, у Мінску, жыла і тварыла адна з найярчэйшых рускіх паэтэс другой паловы ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя.