У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь дэманструецца выстаўка твораў выдатнай, назаўсёды юнай мастачкі Надзеі Рушавай (1952–1969), чыя творчая спадчына стала феноменам у гісторыі мастацтва ХХ стагоддзя.
Да 5 ліпеня ў галерэі «Арт-Фабрыка» працуе выстаўка Марыі Богдан. Экпазіцыя «Кветкі. Сонца» маладой мастачкі, з творчасцю якой глядач знаёмы ў тым ліку дзякуючы беларускім фестывалям, змяшчае выключна новыя работы аўтара.
Афіцыйна яна ўтворана ў 1989-м, аднак так склалася, што справаздачную выстаўку жывапісу і графікі «Верасень-35» арганізавалі толькі цяпер — экспазіцыя працуе да 25 чэрвеня па традыцыі ў Палацы мастацтва. У яго сценах прадстаўлены работы ўдзельнікаў суполкі — сучаснікаў і тых, каго не стала.
Рэспубліканская выстаўка «Лабірынт» працуе ў Палацы мастацтва. Галоўная мэта праекта — паказ сучаснай школы беларускага жывапісу, дэманстрацыя зробленага яе прадстаўнікамі, якія, што падкрэслена назвай экспазіцыі, заўсёды знаходзяцца ў творчым пошуку. Удзел гэтым разам узялі многія аўтары з абласных арганізацый Беларускага саюза мастакоў, а таксама моладзь, зацікаўленая ва ўступленні ў шэрагі арганізацыі.
Да 2 ліпеня ў Музеі прыроды і экалогіі ёсць магчымасць пазнаёміцца з фотавыстаўкай «Экзотыка Беларусі: прырода». Аўтар — Сяргей Плыткевіч, падарожнік, журналіст, дырэктар выдавецтва «Рыфтур», рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў», заснавальнік партала «Планета Беларусь». Экспазіцыя фатографа, які, дарэчы, у свой час скончыў Полацкі лясны тэхнікум (сёння — каледж), прымеркавана да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя. Падчас яе адкрыцця майстар расказаў пра сваё моцнае захапленне беларускай прыродай.
Адкрылася выстаўка рэпрадукцый работ мастака і філосафа Мікалая Рэрыха «Прыстанак Святла» ў арт-галерэі «Сфера» бібліятэкі № 18 (вул. Каліноўскага, 55). Праект арганізаваны Аддзяленнем Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Міжнародны Цэнтр Рэрыхаў», які працуе ў Беларусі з 2000 года.
Мультымедыйная планшэтная выстаўка «Краіна перамог. Да 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», створаная ў супрацоўніцтве Дзяржаўнага Рускага музея і Нацыянальнага мастацкага музея, працуе ў Мінску. У зале беларускага мастацтва XX–XXI стагоддзяў галоўнага корпуса Мастацкага да 26 чэрвеня можна ўбачыць праект, які знаёміць з рэпрадукцыямі знакамітых работ з калекцыі славутага музея Санкт-Пецярбурга, а таксама змяшчае інфармацыю аб гісторыі стварэння жывапісных, графічных твораў у гістарычным кантэксце.