У Нацыянальнай бібліятэцы адбылася чарговая творчая сустрэча ў рамках сумеснага праекта галоўнай кніжніцы краіны з Саюзам пісьменнікаў Беларусі «Літаратурны Алімп». Гэтым разам аб сваіх творчых сакрэтах распавядаў Уладзімір Мазго — паэт, дзіцячы пісьменнік, празаік, перакладчык, публіцыст, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, у тым ліку Нацыянальнай літаратурнай за 2024 год.
У гісторыі роднага краю не толькі даты і падзеі, але яшчэ прозвішчы і імёны герояў з рэальнымі лёсамі і характарамі. Асаблівую цікавасць у сучаснікаў выклікае асоба ганаровага грамадзяніна Беразіно Міхаіла Хонінава.
Нядаўна гісторыкі і аматары краязнаўства атрымалі цудоўны падарунак. У снежні мінулага года адбыліся XV Карэліцкія чытанні, а ўжо ў сакавіку 2025 года ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі прычакалі добрую вестку — толькі што ў Мінску выйшаў зборнік «Карэлічы і Карэліцкі раён: гісторыя і сучаснасць», у які ўвайшлі матэрыялы XIV (2021 г.) і XV (2024 г.) Карэліцкіх чытанняў. Выданне пабачыла свет дзякуючы Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, «Міжнароднаму дзяржаўнаму экалагічнаму інстытуту імя А. Д. Сахарава» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Карэліцкаму райвыканкаму.
Ужо даўно заўважана, што найлепшы раманіст — жыццё: толькі паспявай занатоўваць. Ды не ўсе гэта робяць. А Віктар Шніп няспынна фіксуе падзеі, сустрэчы, высновы і тым самым складае своеасаблівую хроніку, якая пасля становіцца мастацкім творам, як чарговы дзённікавы раман паэта «Заўтра была адліга — 5», што пабачыў свет у Выдавецкім доме «Звязда» акурат да 65-годдзя творцы. У чым каштоўнасць дзённіка, як ён яднае паэзію і прозу і чаму адна не можа без другой — у нашай гутарцы.
Не ўсе прыхільнікі паэзіі ведаюць пра Алеся Мілюця. Прычына ў тым, што пры жыцці ён так і не дачакаўся сваёй кніжкі. «Паэзія баразны» выйшла толькі ў 2003 годзе. Гэтая прычына вынікае з іншай, таксама важнай. Пастаянна жыў у сваёй роднай вёсцы Скорычы цяперашняга Карэліцкага раёна, у якой нарадзіўся 6 кастрычніка 1908 года. Скончыў усяго два класы пачатковай школы. Вучыцца далей перашкаджала штодзённая сялянская праца. Не толькі для выжывання, але, як пазней засведчаць лісты, дасланыя з фронту, і ў радасць сабе, бо любіў яе. А чаму застаўся самавукам, праўдзіва сказаў у вершы «Мая асвета»:
Беларусь невыпадкова называюць рэспублікай-партызанкай. Калі гітлераўцы напалі на Савецкі Саюз, не было такога раёна, дзе б акупантам ні давалі належны адпор. Зразумела, галоўным сродкам у барацьбе з’яўлялася зброя. Аднак шмат значыла і друкаванае слова. Лістоўкі, падпольныя газеты неслі праўду аб падзеях на фронце, а таксама аб тых, хто запэўніваў аб навядзенні «новага парадку», паліў населеныя пункты, знішчаў мірных людзей. Пры гэтым абяцаў рай, калі будуць знішчаны бальшавікі.
Згадваючы пісьменнікаў, якія паспяхова працавалі ў галіне гумару, мала хто ўспамінае Элю Кагана. Яно і не дзіўна. Ён пражыў толькі 35 гадоў, а творчы шлях, канешне, быў і таго меншы. Аднак для такога ўзросту напісаў нямала. Не ў апошнюю чаргу таму, што ў сваёй творчасці быў натхнёны класікам яўрэйскай літаратуры Шоламам-Алейхемам.
З яго творамі пазнаёміўся ў дзесяцігадовым узросце (нарадзіўся 10 лютага 1919 года). Час быў трывожны і галодны. Родны Мінск акупавалі палякі. Сям’я хавалася ў цёмным склепе. Харчаваліся сырой морквай і капустай. Пра хлеб толькі марылі. Затое з’явіўся хлеб духоўны. Бацька недзе знайшоў кнігу Шолам-Алейхема. Чытанне яго твораў пры бляклым святле лучыны прыхарошвала маркотнае і гаротнае жыццё.
Адзіную сваю паэтычную кнігу назваў проста — «Жыццё». Тады я, працуючы на Рэспубліканскім радыё, рыхтуючы перадачу па ёй, нібыта і папракнуў аўтара: «Надта ж неяк нечакана ды і празаічна. Можна было б і даўжэй, але больш паэтычна». Ён не пакрыўдзіўся. Быў не з крыўдлівых. Не надта быў і пешчаны чыёйсьці пахвалой, якую любяць людзі творчыя.
12 лютага, як паведамлялася ўжо, не стала Генадзя Пацыенкі — ганаровага акадэміка Пушкінскай акадэміі, лаўрэата рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Найлепшая кніга 2008 года» і Віцебскай абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча, ганаровага грамадзяніна Лёзненскага раёна, выдатнага пісьменніка і цудоўнага чалавека.
Адметна і тое, што, маючы кватэру і сям’ю ў Маскве, ён не адзін дзясятак гадоў жыў на сваёй малой радзіме, у вёсцы Зубакі Лёзненскага раёна. Гэта непадалёку ад возера Шэлахава. Успамінаючы Генадзя Барысавіча ў гэтыя журботныя дні, так і хочацца аповед пачаць менавіта з яго, бо возера гэтае стала яго сувяззю з малой радзімай. Так узнікла і назва згадак: элегія возера Шэлахава. Хай сабе і не верш, як вымагае жанр, а ўсё адно адпавядае таму, што звязвала Генадзя Пацыенку з гэтым кутком Бацькаўшчыны.
Адным з самых таленавітых беларускіх пісьменнікаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, быў паэт Аляксей Коршак. І адным з самых маладых. Нарадзіўся 22 лютага 1920 года ў вёсцы Закопанка Капыльскага раёна. Праўда, часам месцам яго з’яўлення на свет называюцца Вуглы, таксама непадалёку ад Капыля. Загінуў ад кулі нямецкага снайпера 27 лютага 1945 года ва Усходняй Прусіі, каля мястэчка Ласлейндорф.