Творчасць любога мастака праз выстаўку ці каталог можна прадставіць па-рознаму — вынік залежыць ад шматлікіх складнікаў. Напрыклад, аўтар можа быць зацікаўлены ў адборы найлепшых, на яго думку, твораў, што адлюстроўваюць той ці іншы перыяд працы, галерэйшчык зверне ўвагу на адпаведнасць работ канцэпцыі праекта, улічваючы магчымасці выставачнай прасторы, а стваральнік каталога будзе разлічваць на тое, каб паказаць створанае мастаком як мага шырэй. Пэўна, у разгубленасці былі і арганізатары выстаўкі заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, члена Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза кінематаграфістаў і Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Уладзіміра Чарнышова, якая адкрылася на мінулым тыдні ў Нацыянальным мастацкім музеі...
Яркі неаэкпрэсіянісцкі праект Наталлі Чорнагаловай «Вечна жыві і квітней, Беларусь!» прэзентавалі ў Палацы мастацтва. Выстаўка прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння і 50-му юбілею творчай дзейнасці брэсцкай творцы. Маштабны праект ужо прыцягнуў увагу шматлікіх крытыкаў і мастацтвазнаўцаў. Натхніцца чароўнымі вобразамі Радзімы і адкрыць для сябе іншы бок мастацтва можна да 7 жніўня. Не абмініце!
Запланаваная і арганізаваная сумесна з Беларускім саюзам мастакоў выстаўка ў Нацыянальнай бібліятэцы носіць назву «Спёка». Неадпаведнасць канцэпцыі і зместу праекта надвор’ю сёлетняга лета цалкам дарэчная: той, каму надакучылі дажджы, хаця б падчас знаёмства з творчасцю айчынных жывапісцаў і акварэлістаў прыгадае адчуванні аб сапраўднай спёцы; а каму да спадобы тое, што адбываецца за акном, і шкадаваць няма чаго — спякота ў такім варыянце яму па душы.
Мастацкая галерэя «Арт-Фабрыка» запрашае на персанальны выставачны праект «GLAM GOTHIC» скульптара, члена Беларускага саюза мастакоў Віктара Мінко. Дэвіз майстра — самаіндэнтыфікацыя праз пошук незвычайнага ў звычайным. Эксперты параўноваюць яго творчасць з шэдэўрамі старажытных егіпцян, антычных творцаў і геніальнымі работамі Мікеланджэла і Радэна. Сам аўтар прызнаецца, што, абапіраючыся на багатую спадчыну мінулага, спрабуе адлюстраваць свой погляд на свет і застацца мастаком сучаснасці.
Паразважаць пра тое, што такое дом і як ён выглядае, дзе знаходзіцца і як яго можна знайсці, прапаноўвае выставачны праект «Дом» Валерыя Песіна ў галерэі «Арт-Фабрыка».
Адчуванне дома звязана з пэўным станам душы, які апісваюць як ўпэўненасць у тым, што недзе ёсць месца, куды заўсёды можна і, галоўнае, хочацца вярнуцца. Гэтае адчуванне, вядома, дорыць людзям спакой, душэўную гармонію, хоць паняцце «дом» шматграннае: многім складана аддзяліць фізічную прастору, будынак у пэўнай мясцовасці ад прасторы ўспамінаў. А ёсць жа іншы погляд — згодна з ім дом і нават радзіма атаясамліваюцца з магіламі продкаў. Усё разбураецца, ад усяго можна збегчы, а яны трымаюць каля сябе мацней за іншае...
Член Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў Лілія Нішчык хацела стаць мастачкай яшчэ ў дзяцінстве. Спачатку цікавілася скульптурай, затым захапілася жывапісам, а пасля аддала перавагу кераміцы. Аднак гэты пералік і яго паслядоўнасць крыху ўмоўныя — творчасць аўтараў, якія спрабуюць сябе ў розных відах мастацтва, падзяліць на пэўныя перыяды дапамагае толькі павярхоўная трактоўка. Прыклад Ліліі Нішчык таксама дае падставу зрабіць выснову аб тым, што можна выяўляць творчыя здольнасці адначасова ў розных кірунках і ствараць асаблівы свет, дзе тыя ж скульптура, жывапіс і кераміка будуць паступова дапаўняць і ўзбагачаць адно аднаго.
Летапіс Вялікай Айчыннай вайны напісаны трагічнымі лёсамі цэлага пакалення. Асабліва кранаюць заўсёды гісторыі дзяцей — сведкаў і ўдзельнікаў жудасных падзей, сыноў і дачок палка, чые подзвігі назаўжды засталіся ў памяці народа. У іх гонар у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» працуе дакументальная фотавыстаўка «Юныя абаронцы Радзімы».
Палац мастацтва запрашае на сумесны праект з галерэяй FARBA «1 элемент. Вада». Гэта першая выстаўка ў серыі, прысвечанай прыродным стыхіям. Праект захоўвае фірменны стыль FARBA — спалучэнне традыцыйнага мастацтва і сучасных тэхналогій з элементамі інтэрактыву і адукацыйнага кантэнту.
Да 100-годдзя знакамітага скульптара, графіка, жывапісца ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстаўка «Мікалай Кандрацьеў. Гісторыя аднаго жыцця», якую можна наведаць да 17 жніўня (3-і і 4-ы выставачныя карпусы музея, вул. К. Маркса, 24).