Значнымі падзеямі ў творчым жыцці адзначыла свой юбілей член Саюза пісьменнікаў Беларусі і полацкага народнага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне» паэтэса Галіна Загурская.
Падведзены вынікі V абласнога літаратурнага конкурсу «Зорны спеў», які даў старт сапраўднаму літаратурнаму марафону. Напрыканцы мінулага года на сцэне Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці ў адкрытым фармаце спаборнічалі юныя чытачы і паэты — удзельнікі літаратурных, тэатральных, фальклорных калектываў і студый абласнога цэнтра.
Палітыка і гісторыка, старшыню Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Марзалюка добра ведаюць і як пісьменніка, публіцыста, аўтара многіх гістарычных кніг.
Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’яўляе конкурс на прысуджэнне літаратурных прэмій аддзялення за творы (кнігі) 2023–2024 гг. выпуску ў наступных намінацыях: «Паэзія» — літаратурная прэмія імя Максіма Танка; «Проза» — літаратурная прэмія імя Івана Шамякіна; «Дзіцячая літаратура» — літаратурная прэмія імя Янкі Маўра; «Публіцыстыка» — літаратурная прэмія імя Івана Новікава; «Найлепшы дэбют» — літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча.
Мост літаратурнай дружбы паміж Калмыкіяй і Беларуссю ўмацоўвае, пашырае доктар філалагічных навук з Элісты Рыма Ханінава. Вось і зусім нядаўна яна адправіла беларускім бібліятэкам кнігі, якія звязаны з жыццём і творчасцю Міхаіла Хонінава — беларускага партызана і калмыцкага пісьменніка.
Добрая навіна прыйшла з Іспаніі напярэдадні Новага года. У наступным, 2025-м, у Мадрыдзе выйдзе «Анталогія паэзіі Яўгеніі Янішчыц» на іспанскай мове. Пра гэта паведаміў Андрэй Янішчыц, сын паэтэсы. Перакладчыкам выступіў доктар філалагічных навук, прафесар Франсіска Руіс Сарыяна. Ён працуе ў Вышэйшай школе мастацтваў у Барселоне.
Творчая сустрэча з Валянцінам Семянякам, дэпутатам, старшынёй Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, па сваім характары магла б быць афіцыйнай з улікам яго статусу і ролі ў стваральнай працы на карысць беларускага грамадства. Аднак дзякуючы ўдзелу родных і блізкіх паэта імпрэза праходзіла ва ўтульнай атмасферы, быццам гэта не адно з мерапрыемстваў цыкла «Літаратурны Алімп Беларусі», а свята з нагоды нейкага юбілею.
У Мінску падчас круглага стала «Роль тэатра і кіно ў фарміраванні духоўна-маральных каштоўнасцей грамадства» падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве адразу з трыма беларускімі творчымі саюзамі: з аднаго боку — Саюз тэатральных дзеячаў Расійскай Федэрацыі, з іншага — Беларускі саюз кінематаграфістаў, Беларускі саюз тэатральных дзеячаў, Саюз пісьменнікаў Беларусі.>
Паспейце АФОРМІЦЬ ПАДПІСКУ на I паўгоддзе 2025 года! Давайце сустрэнем і правядзём 2025-ы разам, каб «ЛіМ» працягваў радаваць вас, нашы шаноўныя пастаянныя чытачы, і надалей — паэтычнымі і празаічнымі творамі, навінкамі кнігавыдання, цікавымі актуальнымі інтэрв’ю, карыснымі архіўнымі літаратурнымі росшукамі і знаходкамі, рэпартажамі з круглых сталоў і выставак.
Сумесны праект Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры і Дзяржаўнага музея гісторыі расійскай літаратуры імя У. І. Даля (Масква) «Дарога да міру» прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Боль трагічных падзей перадаецца праз пакаленні і захоўваецца ў сэрцах нашчадкаў. Дзесяцігоддзямі мастакі, скульптары, кампазітары і пісьменнікі спрабуюць асэнсаваць гэты досвед і адлюстраваць глыбіню пачуццяў праз яркія вобразы. Творчасць літаратараў-франтавікоў натхніла мастачак Наталлю Раманаву і Кацярыну Ірхіну на стварэнне літаратурна-мастацкіх інсталяцый.