У лютым народнай артыстцы Беларусі даверылі адкрыць новы праект Вялікага тэатра «Жыццё ў прафесіі». Але яе багатае прафесійнае жыццё працягваецца, нягледзячы на перажытую цяжкую траўму, яно неаддзельнае ад жаночага лёсу, у якім ёсць безумоўнае шчасце: Ірына — маці траіх дзяцей. Таму дзіўна, што для бенефісу прымы-балерыны выбралі спектакль «Ганна Карэніна»...
Свет беларускіх паданняў, таямнічых гісторый і містычных падзей — тое, што захапляе і прыцягвае, бо, у якім бы стагоддзі ты ні жыў, мінулае нагадвае пра сябе праз нейкія вобразы, дэталі, рэчы, якія мы часам знаходзім у старым куфры, што захоўваецца недзе ў вясковай хаце і памятае продкаў, якія маглі б распавесці і патлумачыць шмат. І калі такі куфар, запоўнены рукатворнымі цудамі, прыязджае ў тэатр, то дзеля адказнай місіі.
Калі б Папялушка змагла перанесціся ў часе і прыйсці на баль у ХХІ стагоддзі, напрыклад, у Нацыянальны акадэмічны вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, то мы пабачылі б яе ў вобліку Настассі Храпіцкай. Менавіта гэтая салістка Вялікага выканала ролю Папялушкі (Мары) падчас 16-га Навагодняга балю. Няхай расчараванняў з ператварэннем карэты ў гарбуз, коней — у мышэй, фурмана — у пацука не здарылася, інтрыгай перад тым, як Прынц вымавіць запаветныя словы, былі ахоплены Кароль і Каралева, Казачнік, Фея, Мачаха і яе дочкі, а таксама іншыя галоўныя персанажы дзеі ў Вялікім — танцавальныя пары, якія прадэманстравалі строгі паланэз, гуллівы кантрданс, какетлівы менуэт, велічны вальс, задорную польку і тым самым зрабілі каралеўскі баль непаўторным і ўрачыстым.
«Крычыце мне „брава!“ Я паўтару на біс», — так спяваў адзін з характарных персанажаў мюзікла «Блакітная камея», які быў пастаўлены на сцэне Беларускага музычнага тэатра ў 2011 годзе. Словы аказаліся прарочымі.
Не бывае жыцця, якое праходзіць бясследна. Не бывае маленькага жыцця: калі яно ёсць, то за ім глыбокі сэнс, незалежна ад таго, дзе людзі знаходзяцца — у горадзе ці вёсцы, як складваецца іх лёс — шчасліва ці драматычна. Але асобныя лёсы яднаюцца праз агульную песню беларускага жыцця ў спектаклі «Мроіва».
Некалькі дзён сталіцай тэатральнай Беларусі быў Бабруйск: тут прайшоў ІХ Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Шэсць дзён — 11 спектакляў, якія былі адабраны з 24 прэтэндэнтаў. Але мае значэнне не колькасць, а сутнасць, таму што з першага ж фестывалю, які адбыўся ў Бабруйску ў 1998 годзе, у яго была выразная мэта: захаванне і развіццё беларускай драматургіі праз адметныя пастаноўкі, заахвочванне сучасных аўтараў ствараць цікавыя п’есы для айчынных тэатраў.
Першую ў свеце оперу на касмічную тэму паказалі ў Мінску ў межах Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму. Калі жанр фантастыкі ёсць у кіно, то чаму яго не можа быць на опернай сцэне? Смелы эксперымент Чувашскага тэатра оперы і балета прыцягнуў вялікую ўвагу публікі і арганізатараў розных фестываляў, так што тэатр цяпер актыўна гастраліруе са спектаклем «Галоўнае пытанне». Гэта першая ў свеце опера, да стварэння лібрэта і музыкі якой падключылася нейрасетка.
Ёсць творы, успрыманне якіх карэкціруецца пад уплывам розных сітуацый, у тым ліку ў залежнасці ад узросту. Таму і перачытваюць некаторыя па некалькі разоў за жыццё. Да таго ж свае «прачытанні» прапаноўваюць творцы розных відаў мастацтва. Адзін з тых, хто ўзяў раман Аляксандра Пушкіна за аснову для ўласнага твора, — Пётр Чайкоўскі. Ён нават спрабаваў змяніць фінал у оперы «Яўгеній Анегін», але публіка на той час ужо засвоіла паэтычную версію з фармулёўкай «я другому отдана и буду век ему верна». І лірычная музыка адлюстравала чалавечую драму настолькі ярка, што твор Чайкоўскага набыў папулярнасць ва ўсім свеце. Але ж і опера, ужо як асобны твор, таксама мае права на «прачытанні». Вялікі тэатр Беларусі ажыццявіў новую пастаноўку «Яўгенія Анегіна» Чайкоўскага, восьмую за сваю гісторыю.
Першай прэм’ерай парадаваў 105-ы тэатральны сезон у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Трагікамедыя «Дзядзечкаў сон» паводле аповесці Ф. М. Дастаеўскага здзіўляла яскравай формай, інтэрактывамі і добрым беларускім перакладам. Але пра ўсё па парадку.
Хто такі Сяргей Фядотаў, аматарам тэатра тлумачыць не трэба. Рэжысёр і стваральнік першага містычнага тэатра «У Моста» з Пермі вядомы нашаму гледачу ў тым ліку і беларускімі пастаноўкамі. Гэта спектакль «Камедыя» Уладзіміра Рудава, які ён паставіў са сваім калектывам, «Махляры», які расійскі рэжысёр увасобіў у жыццё на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, нарэшце, спектакль «Жаніцьба», з якім трыумфальна выступае заслужаны калектыў Магілёўскага абласнога драмтэатра.