Сустрэча членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Маладзёжным саветам адбылася ў парламенце напярэдадні 9 Мая.
Падведзены вынікі паэтычнага конкурсу імя Міколы Маляўкі сярод моладзі да 25 гадоў. У Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы сталіцы адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў пераможцам. Віншавалі лаўрэатаў пісьменнікі, якія ўваходзілі ў склад журы, — Ніна Галіноўская, Зміцер Дземідовіч, Алесь Камароўскі, Іна Фралова, Яўген Хвалей, Мікола Чарняўскі. Далучылася да віншаванняў галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Вольга Рацэвіч.
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася літаратурна-мастацкая выстаўка «Адвечная повязь пакаленняў», прысвечаная сучасным беларускім пісьменнікам. Ініцыятар і натхняльнік праекта — паэт, аўтар зборнікаў «Беражніца», «У дзённай мітусні», «Жыві!», «Шлях слязы», намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, фатограф-аматар Рагнед Малахоўскі.
Падчас XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу падведзены вынікі ІІІ Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Папяровы бусел». Яго заснавальнікамі сталі Саюз пісьменнікаў Беларусі і газета «Літаратура і мастацтва», а ідэя стварэння і ажыццяўленне цудоўных палётаў у свет баек, пародый, гумарыстычных вершаў і апавяданняў належыць членам Брэсцкага абласнога аддзялення. На конкурс паступіла 569 твораў ад 253 аўтараў з усіх куткоў Беларусі. Пераможцамі ў розных намінацыях сталі 13 чалавек.
Для жыхароў Баранавіцкага раёна, якія любяць і шануюць сучасную літаратуру, штогадовым святам становіцца прэзентацыя літаратурнага альманаха «С. Т. Р. О. К. И.», які выдаецца Цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Яна Чачота. Ідэя стварэння зборніка, які знаёміў бы чытача з талентамі роднага краю, узнікла ў супрацоўнікаў галоўнай кніжніцы раёна ў 2019 годзе. Пры фінансавай падтрымцы Баранавіцкага райвыканкама вось ужо шэсць гадоў праект паспяхова рэалізоўваецца.
У Алматы прайшоў круглы стол «Літаратуры этнасаў Казахстана на беларускай мове: гісторыя і сучаснасць».
У Самары з 30 снежня 2024 да 16 лютага 2025 года праходзілі мерапрыемствы XX Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Беларусь — мая песня», заснавальнікам і арганізатарам якога выступае Самарская абласная грамадская арганізацыя беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-беларускае братэрства 2000».
У Музеі абароны Брэсцкай крэпасці Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» адкрыліся выстаўкі «Гісторыя ў фотаздымках» і «Кроў сэрца», прысвечаныя 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Фестываль дзіцячай кнігі «Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!» пройдзе 28 лютага ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў Мінску. Пра сваю творчасць, пра кнігі, якія толькі што пабачылі свет, раскажуць Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Алена Басікірская, Жанна Міус, Кацярына Залеская, Алесь Карлюкевіч і Наталля Андрасюк.
На штогадовым свяце «Мой сусвет — кніга», якое адбылося ў Брэсцкай цэнтральнай бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, падведзены вынікі творчай работы Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі за 2024 год. У відэапрэзентацыі былі прадстаўлены 17 аўтарскіх кніг, тры калектыўныя зборнікі і пяць альманахаў.