Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвячаецца мноства выставачных праектаў у Беларусі, аднак самую вялікую цікавасць выклікаюць тыя, што створаны сумеснымі намаганнямі розных людзей, якія прадстаўляюць адпаведныя ўстановы — музеі, архівы, галерэі... Плён падобнага супрацоўніцтва — новая выстаўка ў Нацыянальнай бібліятэцы «За мірнае неба!», прымеркаваная да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Суарганізатарамі выступаюць Нацыянальны гістарычны архіў, Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», Беларускі саюз мастакоў, Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны, Вілейскі краязнаўчы музей ды іншыя.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на мастацка-дакументальную выстаўку «Старая спадчына». У экспазіцыі — прыклады ткацтва з фондаў Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прайшла вечарына, прымеркаваная да 85-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Леаніда Дайнекі (1940–2019), майстра гістарычнай прозы, аўтара «Мяча князя Вячкі», якім зачытвалася моладзь у другой палове 1980-х гг.
Пяцігодка якасці, абвешчаная Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, вызначыла 2025–2029 гг. як час для яшчэ больш прафесійнай працы ва ўсіх сферах жыццядзейнасці нашага грамадства. Сёння сваімі меркаваннямі з гэтай нагоды дзеляцца эксперты-парламентарыі і людзі, ад якіх залежыць якасць працы ў галіне культуры.
Міжнародны выставачны цэнтр запрашае на выстаўку «Мая Беларусь», дзе можна пазнаёміцца з мноствам цікавых праектаў, звязаных з дасягненнямі нашай краіны.
Сёння прапануем чытачам «ЛіМа» эксклюзіўнае інтэрв’ю з намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дзянісам Уладзіміравічам Езерскім. Ён адказаў на самыя розныя пытанні, якія тычацца развіцця кнігавыдавецкай справы ў нашай краіне, ролі папяровай кнігі сёння, выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і інш.
Ліліяна Анцух — адна са стваральніц выдавецтва «Чатыры чвэрці», яго дырэктар і галоўны рэдактар, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Прэзідыума Саюза музычных дзеячаў Беларусі. Пры яе ўдзеле ў свет выходзяць кнігі беларускіх класікаў, выдатных сучасных пісьменнікаў, маладых паэтаў і празаікаў, альбомы, прысвечаныя беларускай культуры і мастацтву. Ліліяна Фёдараўна — аўтар шматлікіх публікацый у кнігах, альбомах, часопісах і газетах. За сваю шматгадовую працу яна ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны, медалём Беларускай праваслаўнай царквы святой прападобнай Ефрасінні Полацкай, медалём Максіма Багдановіча Саюза пісьменнікаў Беларусі, нагрудным знакам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік друку Беларусі», нагрудным знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру», граматамі Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, стала лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» ды інш.
Факультэт журналістыкі БДУ сёлета святкуе 80-годдзе. У лістападзе адбываліся розныя мерапрыемствы: Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, сустрэчы выпускнікоў, былых выкладчыкаў, святочныя імпрэзы...
З нагоды юбілею дэкан факультэта журналістыкі БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, палітолаг Аляксей Бяляеў даў інтэрв’ю газеце «ЛіМ». Аднак, нягледзячы на святочны настрой, гутарку мы пачалі з таго, у якіх умовах цяпер даводзіцца працаваць СМІ.
Юбілейны, 250-ы, выпуск аўтарскага праекта заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Навума Гальпяровіча «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3» стаў добрай нагодай для сустрэчы з яго стваральнікам і вядучым, каб нагадаць нашым чытачам, з чаго ўсё пачыналася. Калі гутарыш з такім чалавекам, як Навум Якаўлевіч, размова плаўна перацякае ў самыя розныя рэчышчы, нібы плывеш па рацэ чалавечай памяці. Мой суразмоўца згадаў нават час, калі сам працаваў у «ЛіМе». Навум Гальпяровіч і цяпер не страчвае сувязей з выданнем творчай інтэлігенцыі Беларусі: вядзе аўтарскую калонку, дасылае свае вершы і прозу. Вядома, пагутарылі, і пра яго ўражанні ад нядаўняй літаратурнай сустрэчы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі «20 пытанняў Навуму Гальпяровічу», падчас якой паэт, празаік, публіцыст распавёў і пра сваю творчасць, і пра родны Полацк.
Сёлета Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа святкуе сваё 95-годдзе. З гэтай нагоды рэдакцыя газеты «ЛіМ» задала пытанні кандыдату філалагічных навук, дацэнту, дырэктару гэтай навуковай установы Ігару Капылову.