Top.Mail.Ru
Чым запомніцца XVIII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt кантакт»?

Чым запомніцца XVIII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt кантакт»?

04.04.2025

Тэатральны тыдзень праляцеў як адно імгненне. Адыграны спектаклі, названы найлепшыя пастаноўкі, размеркаваны «залатыя маскі». Але засталося шмат эмоцый і ўражанняў ад новых знаёмстваў і сустрэч з добрымі старымі сябрамі. І іх хопіць да чарговага тэатральнага свята, калі зноў ва ўтульных сценах Магілёўскага абласнога драмтэатра збяруцца яго ўдзельнікі і прыхільнікі, быццам і не было ніякай паўзы. 

Па сутнасці, яна толькі ўмоўная, бо як толькі завяршаецца адзін фестываль, адразу ж пачынаецца работа над наступным. Мы ж разам з удзельнікамі сёлетняга форуму ўспомнім найбольш яркія яго моманты.

З чаго пачыналася гісторыя Купалаўскага тэатра?

З чаго пачыналася гісторыя Купалаўскага тэатра?

03.04.2025

У гасцёўні Уладіслава Галубка дэманструецца праект, прысвечаны 105-годдзю з дня адкрыцця ў Мінску Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Выстаўка «Беларускі дзяржаўны тэатр. Пачатак: драматургія, сцэнаграфія, трупа» прапаноўвае ўнікальную магчымасць вярнуцца на стагоддзе назад і далучыцца да стварэння вялікай установы.



Сёлетні «М.@rt. кантакт» абяцае шмат адкрыццяў і эмоцый

Сёлетні «М.@rt. кантакт» абяцае шмат адкрыццяў і эмоцый

21.03.2025

Усё пачалося ўрачыста. Плошча перад тэатрам на хвілінку замерла і хутка запоўнілася да краёў літаратурнымі персанажамі, хадулістамі, мімамі, дамамі з кветкамі, галантнымі кавалерамі ў капелюшах. Усё гэта закруцілася, забурліла і панеслася ў нейкай імклівай дынамічнай віхуры, уцягваючы кожнага, хто сустрэўся на шляху. Пасажыры грамадскага транспарту, якім пашчасціла праязджаць міма, прыпалі да вокнаў, уражаныя мінакі ў здзіўленні запаволілі крок, турысты схапіліся за тэлефоны і пачалі здымаць... Хутка ўсе, хто карыстаецца мабільнікамі, а людзей сёння без гэтага гаджэта наогул няма, ведалі з дакладнасцю да секунды: час «Ч» настаў, у Магілёў завітаў таямнічы, загадкавы, неўтаймаваны «М.@rt. кантакт».



Чым Вялікі тэатр будзе прыцягваць гледачоў?

Чым Вялікі тэатр будзе прыцягваць гледачоў?

10.03.2025

Зразумела, тэатрам трэба павялічваць свае прыбыткі. Так, можна павышаць цэны на квіткі, але бясконца гэта рабіць не атрымаецца. Вось і думаюць кіраўнікі, як існаваць у новых умовах фінансавання, калі з 2025 года дзяржава з бюджэту будзе пакрываць 50 працэнтаў выдаткаў, а астатняе давядзецца зарабіць самім. Складана, але можна, паказвае прыклад Вялікі тэатр Беларусі, які набліжаецца да патрэбных лічбаў. На сустрэчы з журналістамі Кацярына Дулава гаварыла аб тым, як удалося дабіцца высокіх паказчыкаў па наведвальнасці. У прыватнасці, па выніках работы ў 2024 годзе сярэдняя наведвальнасць у Вялікім склала 65 працэнтаў, гэта добрая лічба для тэатра на 1100 месцаў. Але ў студзені і лютым 2025 года ўжо ўдалося дабіцца наведвальнасці больш за 95 працэнтаў. Па сутнасці, кожны спектакль праходзіць з поўнай залай. Але за гэтым стаіць вялізная праца — як арганізацыйная, так і творчая. Пра тое, чым збіраюцца прыцягваць гледачоў у другім паўгоддзі бягучага сезона, расказала Кацярына Дулава:



Чвэрць стагоддзя Вадзім Асвяцінскі прысвяціў служэнню Коласаўскаму тэатру

Чвэрць стагоддзя Вадзім Асвяцінскі прысвяціў служэнню Коласаўскаму тэатру

26.02.2025

Больш за 25 гадоў творчага жыцця артыст Вадзім Асвяцінскі прысвяціў служэнню Коласаўскаму тэатру. За гэты час ім сыграна больш за 60 роляў самага рознага кшталту — вострахарактарных, камедыйных, драматычных. Сярод найбольш значных работ мінулых гадоў — Валодзька ў трагікамедыі «Трыбунал» А. Макаёнка, граф Рэтланд у гістарачнай хроніцы «Генры VI» У. Шэкспіра, Франсуа ў дэтэктыве «Загадка дома Вярнье» А. Крысці, гарадскі прарок Ільюк з інсцэніроўкі рамана У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць казачныя персанажы — Алесь з «Купальскай ночы» Ю. Куліка, Певень з «Кошчынага дома» С. Маршака, Воўк з «Вядзьмаркі і Дыназаўрыка» А. Якімовіча, Жук-Рагач з «Казявачкі» Т. Уфімцавай…

15 лютага Вадзім Асвяцінскі адсвяткаваў 65-годдзе. З гэтай нагоды сустрэліся з артыстам.

Ірына Яромкіна: Тое, што я адбылася як балерына, напэўна, — лёс

Ірына Яромкіна: Тое, што я адбылася як балерына, напэўна, — лёс

18.02.2025

У лютым народнай артыстцы Беларусі даверылі адкрыць новы праект Вялікага тэатра «Жыццё ў прафесіі». Але яе багатае прафесійнае жыццё працягваецца, нягледзячы на перажытую цяжкую траўму, яно неаддзельнае ад жаночага лёсу, у якім ёсць безумоўнае шчасце: Ірына — маці траіх дзяцей. Таму дзіўна, што для бенефісу прымы-балерыны выбралі спектакль «Ганна Карэніна»...



Паляванне на даўніну

Паляванне на даўніну

10.02.2025

Свет беларускіх паданняў, таямнічых гісторый і містычных падзей — тое, што захапляе і прыцягвае, бо, у якім бы стагоддзі ты ні жыў, мінулае нагадвае пра сябе праз нейкія вобразы, дэталі, рэчы, якія мы часам знаходзім у старым куфры, што захоўваецца недзе ў вясковай хаце і памятае продкаў, якія маглі б распавесці і патлумачыць шмат. І калі такі куфар, запоўнены рукатворнымі цудамі, прыязджае ў тэатр, то дзеля адказнай місіі. 



У Вялікім тэатры прайшоў Навагодні баль

У Вялікім тэатры прайшоў Навагодні баль

20.01.2025

Калі б Папялушка змагла перанесціся ў часе і прыйсці на баль у ХХІ стагоддзі, напрыклад, у Нацыянальны акадэмічны вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, то мы пабачылі б яе ў вобліку Настассі Храпіцкай. Менавіта гэтая салістка Вялікага выканала ролю Папялушкі (Мары) падчас 16-га Навагодняга балю. Няхай расчараванняў з ператварэннем карэты ў гарбуз, коней — у мышэй, фурмана — у пацука не здарылася, інтрыгай перад тым, як Прынц вымавіць запаветныя словы, былі ахоплены Кароль і Каралева, Казачнік, Фея, Мачаха і яе дочкі, а таксама іншыя галоўныя персанажы дзеі ў Вялікім — танцавальныя пары, якія прадэманстравалі строгі паланэз, гуллівы кантрданс, какетлівы менуэт, велічны вальс, задорную польку і тым самым зрабілі каралеўскі баль непаўторным і ўрачыстым.

«Блакітная камея» вярнулася на сцэну музычнага тэатра

«Блакітная камея» вярнулася на сцэну музычнага тэатра

31.12.2024

«Крычыце мне „брава!“ Я паўтару на біс», — так спяваў адзін з характарных персанажаў мюзікла «Блакітная камея», які быў пастаўлены на сцэне Беларускага музычнага тэатра ў 2011 годзе. Словы аказаліся прарочымі.

Агульная песня беларускага жыцця на сцэне тэатра лялек
3476

Агульная песня беларускага жыцця на сцэне тэатра лялек

30.12.2024

Не бывае жыцця, якое праходзіць бясследна. Не бывае маленькага жыцця: калі яно ёсць, то за ім глыбокі сэнс, незалежна ад таго, дзе людзі знаходзяцца — у горадзе ці вёсцы, як складваецца іх лёс — шчасліва ці драматычна. Але асобныя лёсы яднаюцца праз агульную песню беларускага жыцця ў спектаклі «Мроіва».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю