Top.Mail.Ru
Якія навіны сёлета прынёс фестываль «Славянскі базар»?

Якія навіны сёлета прынёс фестываль «Славянскі базар»?

18.07.2025

Шматгранны, яркі, шумны і незабыўны фестываль «Славянскі базар» чарговы раз закруціў у сваім танцы жыхароў і гасцей горада Віцебска. Праграма традыцыйна была напоўнена культурнымі мерапрыемствамі і святочнымі канцэртамі. Але пра ўсё па парадку ў нашым аглядзе.

Хто яны ― аўтары-пачаткоўцы?

Хто яны ― аўтары-пачаткоўцы?

15.07.2025

Пра поспехі маладых разважае Вольга Рацэвіч.

Да юбілею Вялікай Перамогі прадстаўлены ўнікальны фотапраект

Да юбілею Вялікай Перамогі прадстаўлены ўнікальны фотапраект

24.06.2025

Час няўмольны, сыходзяць з жыцця ветэраны, а з імі і частка нашага быцця. Вядомая ў Магілёве фотакарэспандэнт Ірына Савосіна шмат чаго зрабіла, каб жыццё знакавых для вобласці людзей працягвалася нават за межамі іх фізічнага існавання. Яна член народнай абласной фотастудыі «Вясёлка», Беларускага саюза журналістаў, Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, шмат гадоў адпрацавала і працягвае працаваць у СМІ. Яе здымкі і артыкулы размяшчаліся ў рэспубліканскай прэсе, атрымлівалі дыпломы і ўзнагароды. На рахунку фотамастачкі шмат цікавых праектаў. Апошні з іх — «Не гасне памяці свечка» — яна прысвяціла 80-годдзю Вялікай Перамогі. 

У Мінску прайшоў VI Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»

У Мінску прайшоў VI Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»

30.05.2025

Работа пачалася ў сценах Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны, а працягвалася ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, дзе размясцілася выстаўка да 80-годдзя Перамогі. Гэтая дата шмат што вызначае для культурнай галіны, і асабліва для прадстаўнікоў музейнай сферы. За апошнія гады ў Беларусі адкрыліся новыя музеі і экспазіцыі, пераважна прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны: музей у мемарыяльным комплексе «Хатынь», экспазіцыя ў мемарыяльным комплексе «Ала» Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея, пастаянная экспазіцыя ў філіяле музея «Дзецям вайны» Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музейнага комплексу. Вядзецца работа па стварэнні мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле»… Агульная тэма форуму — «Музей — тэрыторыя памяці», і кожны рэспубліканскі ды нават рэгіянальны музей імкнуўся адлюстраваць яе ў сваіх экспазіцыях. Але сёлета дадалася агульная для ўсіх задача, звязаная з ажыццяўленнем праекта па стварэнні новага будынка і экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

«Радасць Слова»: чым запомнілася наведвальнікам праваслаўная выстаўка-кірмаш

«Радасць Слова»: чым запомнілася наведвальнікам праваслаўная выстаўка-кірмаш

23.05.2025

Гомель — горад з глыбокімі культурнымі каранямі, дзе шануюць слова і духоўную традыцыю. Шматпланавай і творчай, багатай на падзеі і па-асабліваму цёплай запомніцца жыхарам ды гасцям горада Міжнародная праваслаўная выстаўка-кірмаш «Радасць Слова», якая шырока разгарнулася ў абласным цэнтры 16–18 мая.

На чарзе — Усходні корпус

На чарзе — Усходні корпус

25.04.2025

Ружанскі палац — велічны помнік архітэктуры ХVІІІ стагоддзя ў стылі позняга класіцызму. Нездарма яго часта называюць беларускім Версалем. Рэзідэнцыя князёў Сапегаў наўмысна будавалася падобнай на сусветна знакаміты палац. Разбураны ружанскі комплекс быў падчас Другой сусветнай вайны. 

Хронікі мужнасці беларускага народа

Хронікі мужнасці беларускага народа

16.04.2025

Прайсціся па сцежках ваенных падзей на тэрыторыі Беларусі, убачыць герояў, якія ахвяравалі жыццём дзеля нашай агульнай будучыні, дакрануцца да такой балючай, але важнай часткі мінулага можна на выстаўцы «Беларусь адзіная і непераможная. Тры вайны» ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Адным з арганізатараў праекта стаў лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» гісторык і калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў.



Тэматычныя выстаўкі ў Палацы Рэспублікі аб'ядналі памяць аб гераічным подзвігу, якую мы павінны захаваць

Тэматычныя выстаўкі ў Палацы Рэспублікі аб'ядналі памяць аб гераічным подзвігу, якую мы павінны захаваць

12.04.2025

Тэматычныя выставачныя праекты, арганізаваныя ў Палацы Рэспублікі, стварылі адпаведны настрой напярэдадні канцэрта-рэквіема «Кожны трэці». Яны былі розныя па напаўненні, але ўсе аб’ядноўвала тая памяць аб гераічным подзвігу, якую мы павінны захаваць і пранесці яшчэ праз многія дзесяцігоддзі.



Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» — даніна памяці ахвярам і героям Вялікай Айчыннай вайны

Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» — даніна памяці ахвярам і героям Вялікай Айчыннай вайны

11.04.2025

Сёлета Беларусь і ўвесь свет адзначаюць 80-годдзе Перамогі над фашысцкай Германіяй. Для беларусаў гэта не проста святочная дата, гэта памяць пра гераічную барацьбу, пра вялікую ахвяру нашага народа дзеля светлай будучыні, пра яднанне нацыі, якая змагалася за свабоду і мір на сваёй зямлі. Мінула 80 гадоў, аднак рэха трагічных падзей яшчэ адгукаецца ў нашых сэрцах. А памяць пра гераізм продкаў жыве і натхняе новыя пакаленні на захаванне міру і адзінства.

Доўгі час даследчыкі лічылі, што на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны чацвёрты, аднак знойдзеныя на працягу апошніх гадоў даныя сведчаць аб тым, што Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара. Праз 80 гадоў расследаванне злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікоў яшчэ працягваецца…

Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» ў Палацы Рэспублікі адкрывае шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Асноўная ідэя канцэрта — расказаць пра лёсы простых людзей, аддаць даніну павагі ўсім героям і ахвярам ваенных падзей, прадставіць увазе публікі новыя факты па справе аб генацыдзе беларускага народа. Праект «Кожны трэці» аб’яднае больш як 15 тысяч жыхароў з усіх рэгіёнаў краіны.

Што зрабіць дзеля таго, каб у афішах тэатраў стала больш беларускага?

Што зрабіць дзеля таго, каб у афішах тэатраў стала больш беларускага?

25.03.2025

Голас сучасных аўтараў на тэатральнай сцэне... Яго хочуць чуць і гледачы, і, натуральна, драматургі, якія мараць, каб у тэатрах з’яўлялася больш айчынных п’ес: пра тое, што важна для нас, з разуменнем характару і душы жыхароў Беларусі, каб важныя мэсэджы трансліраваць моладзі, адарваўшы яе ад экранаў камп’ютараў і телефонаў. Пра гэта цяпер шмат клопату ў краіне, але хацелася б, каб яны паўплывалі на з’яўленне і новых твораў у тэатрах, а не толькі ў кіно, пра якое шмат гавораць. Таму падчас Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў мемарыяльнай зале Дома літаратараў сабраліся зацікаўленыя асобы, каб разам з кіраўніком секцыі драматургіі Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццянай Сівец на «круглым стале» «Роля драматургіі ў сучасным грамадстве» разабрацца: што зрабіць дзеля таго, каб у афішах тэатраў стала больш беларускага?



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю