Top.Mail.Ru
24 лютага споўнілася 90 гадоў са дня нараджэння Рыгора Барадуліна

24 лютага споўнілася 90 гадоў са дня нараджэння Рыгора Барадуліна

28.02.2025

У які куток нашай слаўнай Беларусі ні завітаеш, ён на пісьменніцкія таленты багаты. Праўда, з адных раёнаў літаратараў больш, з іншых — менш. Затое яны часам належаць да сузор’я першай велічыні. Як Ушаччына, адкуль родам народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў, народныя паэты Рыгор Барадулін і Пятрусь Броўка, цудоўная паэтэса Еўдакія Лось. Не кажучы пра іншых, хто таксама гэтым краем узгадаваны. Але згадаць Рыгора Іванавіча — асаблівая нагода: 24 лютага — 90 гадоў з дня яго нараджэння. Мяркую, што шмат хто з крытыкаў, дзелячыся ўражаннямі аб яго творчасці, прыгадае і асабістыя стасункі з ім. Былі яны і ў мяне. То скарыстаюся гэтым выпадкам.



Аўтарытэтны беларусіст Паўночнай Пальміры

Аўтарытэтны беларусіст Паўночнай Пальміры

26.02.2025

Калі хто пачынае сур’ёзна займацца вывучэннем беларускай гісторыі, мастацтва, фальклору ці літаратуры, абавязкова трапляе ў сховішчы паўночнай сталіцы нашай былой агульнай Радзімы. Тры стагоддзі тут збіраліся скарбы ведаў з усіх канцоў вялікай імперыі. Нягледзячы на час, пажары, паводкі і жудасную блакаду, шмат што ўдалося захаваць, і цяпер кожны даследчык з Беларусі можа наведаць гістарычныя архівы, бібліятэкі і музеі Санкт-Пецярбурга, на ўласныя вочы ўбачыць шматлікія артэфакты сваёй краіны, народа, а нешта і патрымаць, падрабязна вывучыць ды прааналізаваць. Не заўсёды мы разумеем, што магчымасць гэтую маем дзякуючы ў тым ліку сціплым, не ўсім вядомым супрацоўнікам скарбасховішчаў, якія прысвячаюць сваёй справе ўсё жыццё. 



У выдавецтве «Беларусь» выйшаў зборнік апавяданняў і казак студэнткі з Магілёва

У выдавецтве «Беларусь» выйшаў зборнік апавяданняў і казак студэнткі з Магілёва

20.02.2025

Выдавецтва «Беларусь» працягвае падтрымку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу LitUp (арганізатар праекта — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь). Навінка — зборнік апавяданняў і казак студэнткі гісторыка-філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Маргарыты Садоўскай «Волшебное превращение». 



Вывучыў і палюбіў граніцу

Вывучыў і палюбіў граніцу

13.02.2025

Сувязь Канстанціна Сіманава з Беларуссю — гэта найперш абарона горада Магілёва, знакамітае Буйніцкае поле, над якім развеяны яго прах. Але ў чэрвені 1941 года ён выпадкова аказаўся і ў раёне Барысава, дзе праходзіў рубеж абароны на рацэ Бярэзіне. Супраць гітлераўцаў змагаўся гарнізон, які ўзначаліў начальнік танкавага вучылішча карпусны камісар Іван Сусайнікаў. Сітуацыя склалася крытычная. Пазней Канстанцін Сіманаў успамінаў: «Нічога нельга было зразумець. Па дарогах патокам ішлі войскі і машыны: адны — у адзін бок, іншыя — у другі. Кружыліся нямецкія самалёты... Страшэнныя гарачыня і пекла... Ніхто нічога не ведаў... Нагняталі абстаноўку дзеянні шматлікіх дыверсійных груп, пераапранутых у савецкую ваенную форму, форму НКУС і міліцыі. Іх задача была справакаваць паніку, весці разведку, а ў начны час нападаць на нашы часці з тылу».



Пра землякоў з павагай і гонарам

Пра землякоў з павагай і гонарам

07.02.2025

Што з’явіўся гэты матэрыял, «вінаватыя» навагоднія святы. Столькі выхадных дзён было сёлета, як ніколі. Узяўся перабіраць кнігі з аўтографамі. Так і натрапіў на «Белорусы и Русский Север» Валерыя Ярмоленкі. Валерый Аляксандравіч падпісаў яе мне ў тым жа 2009 годзе, калі яна выйшла. Надпіс, можна сказаць, традыцыйны: «Уважаемому Александру Андреевичу Марциновичу (так у арыгінале) с пожеланием творческих успехов». Дарыў яму і я свае кнігі. А ці рэцэнзаваў яго, штосьці не памятаю. Пра ўсе не напішаш, а ён быў з тых, хто на гэтым не настойваў. Таму і атрымалася так, што пра яго як творцу ведаюць куды менш, чым варта было б. 



Вітражы душэўнай шчодрасці

Вітражы душэўнай шчодрасці

06.02.2025

Кнігі, выдадзеныя ў правінцыі, заўжды валодаюць асаблівай аўрай прыцягальнасці. Гартаючы іх старонкі, адчуваеш суладнасць з тым мастацкім светам, які сілкуе аўтараў і чытачоў у розных старонках бязмежнай нашай Айчыны. І асабліва радуешся, калі творы, змешчаныя, як правіла, пад сціплымі вокладкамі, заслугоўваюць увагі самага шырокага чытача. Галіна Загурская, якую ўжо добра ведаюць у Полацку, на ўсёй Віцебшчыне, нарадзілася ў Лявонпалі Мёрскага раёна, у мясціне, якую маляўніча апісаў вядомы беларускі паэт Сяргей Панізнік. Першая кніга паэтэсы, якая да вершаў прыйшла ў сталым узросце, — «З далоняў сэрца» — выдадзена ў 2007 годзе. Пасля былі зборнікі «Да зямлі прытуліцца», «З росаў святаянных», «У месяцовым перламутры», «Бераг зарападаў», «Санеты». 



У Магілёве стварылі віртуальны музей Івана Чыгрынава

У Магілёве стварылі віртуальны музей Івана Чыгрынава

30.01.2025

Да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Чыгрынава і 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Магілёўскай абласной бібліятэцы стварылі віртуальны музей народнага пісьменніка «Вернасць праўдзе».

Вынік пошукавай працы

Вынік пошукавай працы

23.01.2025

Пабачыў свет чарговы — другі па ліку — выпуск перыядычнага зборніка артыкулаў «Архіўны дыялог». Кніга, падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (выдавец — мінскі «Колорград»), змяшчае пад адной вокладкай матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог: Архівы пра людзей, людзі ў архівах», II Скалабанаўскіх чытанняў «Краязнаўчы рух праз прызму архіўных крыніц», а таксама круглых сталоў, што адбыліся на пляцоўцы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

«Сімвалы суверэннай Беларусі» — сапраўдны ўрок грамадзянскага, патрыятычнага выхавання

«Сімвалы суверэннай Беларусі» — сапраўдны ўрок грамадзянскага, патрыятычнага выхавання

17.01.2025

Выдадзеная па заказе Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, а таксама пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь кніга «Сімвалы суверэннай Беларусі» (аўтар тэксту і складальнік — вядомы ў краіне палітолаг і сацыёлаг, публіцыст, аўтар многіх кніг, член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Мусіенка) стане сапраўднай падзеяй. І як факт айчыннага кнігавыдання (тыраж, які ажыццёўлены на дзвюх мовах — рускай і беларускай, складае амаль 100 тысяч экзэмпляраў), і як сапраўдны ўрок грамадзянскага, патрыятычнага выхавання. Найперш — моладзі, юных чытачоў, якія адкрываюць гісторыю нашай суверэннай дзяржавы. Дарэчы, у кнізе разумна спалучаны тэкставая частка і сама візуалізацыя, што робіць выданне асабліва прыцягальным.

Чаму жывёлы і прыродныя з'явы часта становяцца галоўнымі героямі дзіцячых твораў?

Чаму жывёлы і прыродныя з'явы часта становяцца галоўнымі героямі дзіцячых твораў?

14.01.2025

Многія сюжэты, розныя тэматычныя абсягі ў прозе і паэзіі, адрасаванай юнаму чытачу, заснаваны на знаёмстве з прыроднымі з’явамі, на адлюстраванні паводзін, асноўных характарыстык у жыцці звяроў і птушак. Чым кіруюцца аўтары, выбіраючы сваіх персанажаў? Наколькі знакавай з’яўляецца прыродная тэматыка ў дзіцячай літаратуры?

Мы паспрабавалі высветліць гэта ў беларускіх дзіцячых пісьменнікаў. Удзел у размове прынялі дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура», лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі паэт і празаік Алесь Бадак, дзіцячая пісьменніца з Гомеля Таццяна Маісеева, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі празаік, публіцыст, літаратурны крытык, мастацтвазнаўца Уладзімір Ягоўдзік, паэт, празаік, драматург, перакладчык, дзіцячы пісьменнік Генадзь Аўласенка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю