Зімовыя пейзажы і калядныя сюжэты — тое, што склала новую выстаўку Віктара Барабанцава ў Нацыянальнай бібліятэцы. «Зімовыя дзівосы» — такую назву носіць эспазіцыя жывапісца, ад якой публіка можа атрымаць асалоду ажно да 2 сакавіка. Некалькі дзясяткаў работ, створаных на працягу апошніх 30 гадоў, размясцілі ў галерэі «Ракурс» кніжніцы.
Знаёмства з музыкай у дзіцячыя гады пакідае глыбокі след на ўсё жыццё. Мелодыя — важны спадарожнік чалавека ў моманты радасці і суму, роспачы і спакою. Яна суправаджае нас падчас цёплых сяброўскіх сустрэч, рамантычных спатканняў, прагулак у адзіноце, падчас моцнага гаравання ці весялосці. Цыкл канцэртаў «Дзіцячыя гады любімых кампазітараў» Беларускай дзяржаўнай філармоніі паказвае, як музыка змяняе жыццё чалавека з маленства і ідзе побач да самай смерці.
У вялікай зале Белдзяржфілармоніі да 100-годдзя з дня заснавання Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі таленавітыя маладыя музыканты разам са сваімі педагогамі, з выдатнымі выпускнікамі прадставілі ўвазе публікі Гранд-канцэрт.
28 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пры поўным аншлагу адбыўся канцэрт сімфанічнай музыкі «Класіка без межаў» Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. За дырыжорскім пультам — народны артыст Беларусі, маэстра Аляксандр Анісімаў.