Да ХХХІІ Дня беларускага пісьменства Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі быў абвешчаны конкурс на лепшы зборнік сучаснай паэзіі Беларусі імя паэта-барацьбіта Валянціна Таўлая пад назвай «Шляхі, пракладзеныя ў заўтра».
«У канцэпцыю свята ўключаны асноўныя тэмы: 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Год упарадкавання, аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь сёлета, 500 гадоў з выхаду кнігі „Апостал“ Францыска Скарыны, а таксама юбілеі класікаў беларускай літаратуры», — першым слова ўзяў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Езерскі.
Штогод рэалізоўваецца нямала творчых ініцыятыў, якія толькі ўмацоўваюць дружбу, спрыяюць выданню кніг расійскіх літаратараў у Мінску, беларускіх — у Маскве. Як працяг такой працы — круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго», які адбудзецца 4 верасня ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Калі ўспомніць, колькі роляў Рыгор Якаўлевіч сыграў у тэатры і кіно, іх набярэцца болей чым сотня. Акцёру цяжка сказаць, якія з іх любімыя: усе, бо кожная роля — маленькае жыццё. У маладосці марыў сыграць Дон Кіхота, прафесара Праабражэнскага з булгакаўскага «Сабачага сэрца», Крэпа з «Апошняй стужцы Крэпа». І жыццё дало такі шанц. Не здзейснілася пакуль мара стварыць вобраз гарбуна Квазімоды з «Сабора Парыжскай Багамаці», бо ў рэпертуары Магілёўскага драмтэатра такой пастаноўкі яшчэ не было.
У Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшоў шэраг сустрэч з дзіцячымі пісьменнікамі. На прэзентацыю кнігі Зінаіды Багамолавай «У свеце загадак» прыйшлі вучні гімназій №№ 1 і 2 горада. У гэты ж дзень на бібліятэчнай пляцоўцы вучні іншых школ Случчыны сустрэліся з вядомай казачніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой, у якой выйшла кніга «Падабай. к@ — гэта я» ў выдавецтве «Беларусь». Аўтар прыехала ў Слуцк разам з лялькамі — яны прыйшлі ў жыццё са старонак кніг пісьменніцы.
Пісьменнікі першага рэгіёна разам з членамі краязнаўчага аматарскага аб’яднання «Берестейцы», якое дзейнічае пры Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, зладзілі вандроўку па Століншчыне.
Пра тое, што слонімскі паэт Гальяш Леўчык (Ілья Ляўковіч, 1880–1944) знаходзіўся ў польскай турме, дагэтуль было невядома. Але ў зборах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва адшукалася копія запісу яго ўспамінаў, які летам 1923 года ў Вільні зрабіў пісьменнік і літаратуразнаўца Максім Гарэцкі. Сланімчанін расказаў яму, як трапіў за краты.