Top.Mail.Ru
Што можна адшукаць у спадчыне Аляксея Дударава?
285

Што можна адшукаць у спадчыне Аляксея Дударава?

20.06.2025

Сапраўднае застанецца, нават калі мы ўжо завершым зямны шлях. Бо нішто не мае такой каштоўнасці, як слова, сказанае іншым, як памяць, якая сагравае праз гады, як святло асобы, што падказвае рух у патрэбным кірунку. Менавіта такія думкі ўзнікаюць пасля наведвання часовай экспазіцыі «Спадчына Дударава: слова, кадр, сцэна». Выстаўка пачала працаваць у Музеі гісторыі беларускага кіно (філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь) і прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, беларускага празаіка, драматурга Аляксея Дударава. 

Іван Паўлаў: Адчуваю сябе чалавекам, які зрабіў правільны выбар
188

Іван Паўлаў: Адчуваю сябе чалавекам, які зрабіў правільны выбар

03.06.2025

Рэжысёр, сцэнарыст Іван Паўлаў належыць да тых творцаў, для каго важна кожнай сваёй карцінай нагадваць гледачу пра значнае, вечнае, выклікаючы жывыя эмоцыі. З яго апошніх работ аўдыторыя прыгадае кінастужкі «Падрыў», «Час вярнуцца», якія апавядаюць пра лёсы людзей ва ўмовах вайны. Кожная з іх — не проста вандроўка ў гісторыю мінулага, але і магчымасць ацаніць учынкі герояў, натхніцца прыкладамі іх самаахвярнасці. 

Праўда вайны ў празаічным радку і кадры
259

Праўда вайны ў празаічным радку і кадры

28.05.2025

Цягу да літаратурных твораў, якія даюць магчымасць шматлікіх інтэрпрэтацый унутранага свету чалавека, матываў яго паводзін і могуць легчы ў аснову сцэнарыяў, маюць многія майстры кінамастацтва. Яна праявілася і ў творчасці Ларысы Шэпіцькі, якая стварыла мала кінапалотнаў, але, тым не менш, назаўсёды ўпісала сваё імя ў гісторыю сусветнага кінамастацтва.

Пра што расказвае фільм «Мемарыяльныя комплексы Беларусі»?
201

Пра што расказвае фільм «Мемарыяльныя комплексы Беларусі»?

21.05.2025

Важныя ўрокі мінулага прапаноўваюць стваральнікі паўнаметражнага фільма «Мемарыяльныя комплексы Беларусі — 2», што ўбачыў свет на студыі анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Гледачоў чакаюць пяць новых дакументальна-мастацкіх навел, у якіх распавядаецца пра месцы ўшанавання гісторыі і гераічнае мінулае нашага народа. 


Гераізм касмічнага ўзроўню
224

Гераізм касмічнага ўзроўню

29.04.2025

Напярэдадні Дня касманаўтыкі ў кінатэатры «Піянер» прэзентавалі дакументальны фільм «Наш космас». Яго на студыі «Летапіс» нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» стварыў рэжысёр-пастаноўшчык Дзмітрый Лось з камандай прафесіяналаў. Кінапраца прысвечана ўнёску Беларусі і беларусаў у асваенне касмічнай прасторы. 

Як айчынны кінематограф расказвае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны?
265

Як айчынны кінематограф расказвае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны?

28.04.2025

У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася выстаўка эскізаў і кадраў з фільмаў савецкіх рэжысёраў «Беларускі кінематограф аб Вялікай Айчыннай вайне». Экспазіцыя прымеркавана да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Выстаўка будзе праходзіць да 17 мая (уваход вольны). Наведвальнікі змогуць пабачыць эксклюзіўныя візуальныя матэрыялы з гісторыі айчыннага кінематографа. 

Кінапаэзія Таніна Гуэры
197

Кінапаэзія Таніна Гуэры

08.04.2025

На мінулым тыдні была магчымасць успомніць італьянскага паэта, сцэнарыста, які працаваў з класікамі сусветнага кіно, і неардынарнага чалавека Таніна Гуэру, добра вядомага яшчэ ў Савецкім Саюзе. Пра майстра распавядаў прафесар Масіма Пуліні, які наведаў Мінск. Каб сустрэча атрымалася больш прадукцыйнай і карыснай, Пасольства Італіі ў Беларусі наладзіла паказ «оскарнага» фільма Федэрыка Феліні «Амаркорд». Да стварэння яго сцэнарыя меў дачыненне Таніна Гуэра. Гаворка ішла пра тое, як дзякуючы адметнаму аўтарскаму погляду кіно можа быць яркім і непаўторным творам мастацтва, да якога можна звяртацца праз шмат гадоў, каб больш глыбока асэнсаваць некаторыя з’явы і падзеі свайго жыцця. Усё тое, што важна ведаць і разумець людзям, якія хочуць рабіць кіно ў Беларусі. Яны прысутнічалі на сустрэчы з прафесарам Пуліні, які быў асабіста знаёмы з Таніна Гуэрай: яны землякі. Дарэчы, як і Феліні, з рэгіёна Раманья — «Амаркорд» здымаўся там... 



Як расказаць дзецям пра важныя дзяржаўныя святы і сімвалы?
238

Як расказаць дзецям пра важныя дзяржаўныя святы і сімвалы?

12.03.2025

У кінатэатрах краіны паказваюць мультыплікацыйны фільм «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Каляндар свят». Праект задумваўся з адукацыйнай мэтай — каб самыя маленькія гледачы разумелі, у якой краіне яны жывуць. Але якія ж гэта гледачы? Калі чалавек павінен (ці можа) сябе ўсвядоміць грамадзянінам пэўнай краіны — ці не дзеля гэтага ўсё зроблена? На кінастудыі «Беларусьфільм» вызначылі ўзрост патэнцыяльнай аўдыторыі стужкі: 0+. Такім чынам, малому ўжо ад нараджэння трэба ўцягвацца ў беларускае жыццё з яго адметнасцямі — святамі, сімваламі і ўсталяванымі правіламі. 



Па ўсёй краіне праходзяць прэм'еры дакументальнага фільма «Прыстанак святой Ефрасінні»
203

Па ўсёй краіне праходзяць прэм'еры дакументальнага фільма «Прыстанак святой Ефрасінні»

03.03.2025

Маладая манашка склікае ўсіх на малітву — так калісьці Ной збіраў на каўчэг жывёл, каб уратаваць ад гібелі падчас патопу. Божы храм — як той каўчэг, а малітва — паратунак ад гібелі душы. Гібель і смерць — у дадзеным кантэксце не сінонімы, бо душу можна загубіць, не ўратаваўшы праз пакаянне, але яна бессмяротная. Менавіта пра бессмяротнасць хочацца разважаць пасля прагляду дакументальнага фільма «Прыстанак святой Ефрасінні», прэм’ерныя паказы якога адбываюцца па ўсёй краіне. 



«Беларусьфільм» стварае першы фільм пра школьнае жыццё
207

«Беларусьфільм» стварае першы фільм пра школьнае жыццё

17.02.2025

На вуліцы каля СШ № 5 г. Мінска шматлюдна. Замест звыклай шыльды гэтай установы адукацыі размешчана іншая — «Міжрэцкая сярэдняя школа». На нейкі час гэтая школа перанясецца ў... аграгарадок. Вядома, не на самай справе, а ў кіно. У новай поўнаметражнай стужцы «Беларусьфільма» пад рабочай назвай «Класная» будынак, дзе адбываецца гэтая гісторыя, будзе выглядаць менавіта як пятая школа Мінска, але здымкі пройдуць у розных установах адукацыі: фільм будуць здымаць таксама ў Прылуках, Соснах, Пухавічах і Чэрвені. Але менавіта тут 5 лютага адбылося сімвалічнае разбіванне талеркі з назвай стужкі і аўтографамі здымачнай групы: гэта робіцца на ўдачу, каб фільм сапраўды атрымаўся класным. 



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю