Музыка барока, якая прыйшла да нас у XVII стагоддзі з Еўропы, у Беларусі апошнім часам даволі часта гучыць не толькі ў вялікіх канцэртных залах, але і на больш сціплых пляцоўках. Пазнаёміцца з творамі той эпохі можна ў сценах літаратурных музеяў, у прыватнасці, Купалаўскага.
31 мая завяршыўся XL Фестываль музыкі «Мінская вясна». Гэтым разам маштабны праект Беларускай дзяржаўнай філармоніі доўжыўся два месяцы, а многія праграмы форуму былі прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У Палацы культуры Мінскага трактарнага завода стары Новы год аб’яднаў на адной сцэне аркестр рускіх народных інструментаў і сімфанічны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Спалучэнне класічных сусветных кампазіцый і рускай народнай музыкі стварыла непаўторную атмасферу навагодняга цуду.
Канцэрт пад назвай «Стары Новы год з „Three sticks“» прайшоў днямі ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Музыканты Сямён Хананаеў, Аляксандр Выбарнаў, Дзяніс Рагазянаў і Ягор Весялоўскі выступілі перад слухачамі са святочнай праграмай — у яе ўвайшлі аўтарскія творы, а таксама саўндтрэкі да сусветна вядомых фільмаў.
«Наша дружная мужчынская каманда», — кажа Аляксей Смірноў аб сваёй сям’і. Мужчына стаў удаўцом, калі яго сыну Радзівону споўнілася ўсяго тры гады. Найменш ён хацеў, каб іх маленькую сям’ю шкадавалі, а найбольш — каб у сына было цікавае і шчаслівае дзяцінства. Сёння Радзівон Смірноў — лаўрэат міжнародных конкурсаў, самы юны артыст Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і аматар футбола.
З даўніх часоў музыка дапамагае чалавеку супакоіцца, знайсці ўнутраную гармонію і зняць напружанне пасля цяжкага дня. І няважна, будуць гэта творы вядомых кампазітараў ці ласкавыя і супакойлівыя гукі прыроды. Праект «Музыкатэрапія» ў Белдзяржфілармоніі садзейнічае раскрыццю здольнасцей, паляпшэнню самаадчування і добраму настрою. Праграмы праводзяць прафесійныя музыканты, салісты вядучых тэатраў і канцэртных залаў Беларусі, сертыфікаваныя гукатэрапеўты.
Зімовыя пейзажы і калядныя сюжэты — тое, што склала новую выстаўку Віктара Барабанцава ў Нацыянальнай бібліятэцы. «Зімовыя дзівосы» — такую назву носіць эспазіцыя жывапісца, ад якой публіка можа атрымаць асалоду ажно да 2 сакавіка. Некалькі дзясяткаў работ, створаных на працягу апошніх 30 гадоў, размясцілі ў галерэі «Ракурс» кніжніцы.