Галоўнай тэмай апошняга нумара часопіса «Нёман» за 2024 год стала тэма сям’і, якая асабліва актуальная ў зімовыя святы, калі часцей збіраюцца разам. Аўтары ўспамінаюць дзяцінства, звяртаюцца да мінулага і шукаюць адказы ў беласнежнай завеі.
Сферы мастацтва, літаратуры, як і галіна гуманітарыстыкі, дзе яны з’яўляюцца прадметам даследавання, неабароненыя і вельмі датклівыя. Пры гэтым менавіта на іх, як даводзяць некаторыя мысляры, на культуры і яе складніках, дзякуючы капіталізму, некалі зацікаўленаму ў друкаванні кніг на як мага большай колькасці нацыянальных моў, трымаецца ўвесь сучасны свет — XX і XXI стст. Аднак і мастацкая, і навуковая творчасць па-ранейшаму патрабуюць зацікаўленасці і падтрымкі з боку і грамадства, і дзяржавы. Снежаньскі нумар выглядае ў гэтых адносінах дыдактычным, таму што, гаворачы пра мінулае, мае на ўвазе клопат пра будучыню, каб вынікі дзейнасці беларусаў служылі нацыянальнай навуцы і культуры, а не станавіліся чужым здабыткам.
Азербайджанца, які нарадзіўся ў Грузіі, дзе і атрымаў першыя ўрокі мастацкай адукацыі, вучыўся ў Санкт-Пецярбургу, закончыў Беларускую акадэмію мастацтваў, у Беларусі болей ведаюць як жывапісца і скульптара. У 1990-я — у пачатку 2000-х гадоў у нашай краіне і за яе межамі, у тым ліку ў Азербайджане, прайшоў шэраг персанальных выставак Каміля Камала (сапраўднае імя і прозвішча — Каміль Гаджыеў). Работы таленавітага майстра, чый мастацкі пошук не належыць да якой бы там ні было творчай школы, знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, музея «Emlak Bank» (Анкара, Турцыя), Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея, у фондах Беларускага саюза мастакоў, у прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, ЗША, Францыі, Кітаі, Ізраілі, Галандыі, Германіі, Англіі, Аўстрыі і іншых краінах свету.
Тыя, хто бывае ў прыгожым і ўтульным скверы каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, не маглі не заўважыць ратонду з сямі скульптур, што з’явілася ў кастрычніку 2023 года, напярэдадні 95-годдзя юбілею галоўнай навуковай установы краіны. Ідэя праекта, як і шмат якіх іншых па ўпрыгожванні акадэмічнай прасторы, належыць Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэміку Уладзіміру Гусакову. Аўтарамі кампазіцыі сталі вядомы архітэктар Армен Сардараў, скульптары Алена Хараберуш і Аляксей Пакульніцкі.
Колькі трэба вынесці чалавеку болю, гора, непрыемнасцей, каб не ачарсцвець душой, не зрабіцца чалавеканенавіснікам, не азлобіцца на ўвесь свет? Хто вінаваты ў тым, што людзі вырастаюць абыякавымі да жыцця? Якія рычагі неабходна ўключыць, якія метады і спосабы дзеяння абраць, каб выратаваць нашых дзяцей з тых жыццёвых путаў, у якія яны часам трапляюць яшчэ ў раннім дзяцінстве?
На гэтыя пытанні дае адказ кніга Тамары Кавальчук «Добрае сэрца». Зборнік выйшаў напрыканцы жніўня ў Выдавецкім доме «Звязда». Трынаццаць апавяданняў, на першы погляд, не звязаны між сабою тэматычна. Але іх аб’ядноўвае ідэя выхавання ці нават уратавання дабрынёй.
Адзінаццаты нумар часопіса вылучаецца з шэрагу папярэдніх асаблівай напоўненасцю архіўна-мемарыяльнай літаратурнай часткі. Лістапад — месяц, калі нарадзілася і пакінула гэты свет Яўгенія Янішчыц, калі мы адзначаем 125-годдзе з дня нараджэння Міхася Лынькова.
Мяне пакарыла паэзія са зборніка Алеся Казекі «Песня роднай зямлі» (Мінск, «Мастацкая літаратура»). Ужо на першых старонках выразна адчуваецца тое, што спецыялісты называюць пластыкай мовы. Яе магнетызм, яе чароўныя ўніверсальныя звароты падкупляюць і быццам вабяць усё далей і глыбей на тэрыторыю аўтарскай свядомасці і па-майстэрску пабудаванага ёю паэтычнага свету.
Ужо напагатове снежаньскае «Полымя», запланаваны змест студзеньскага на 2025 год, а мы з «ЛіМам» яшчэ не прабегліся па лістападаўскім літаратурна-мастацкім «цаліку»! Ледзьве не галопам сёння будзем даганяць такі спрытны ў сваіх здольнасцях уцякаць ад людзей здрадлівы час. Проза, паэзія, успаміны, архіўныя навінкі, навуковыя здагадкі, рэцэнзіі — усяму пералічанаму ёсць месца на старонках значнага для сферы літаратуры і навукі аб ёй часопіса.
Лірыкай, псіхалагізмам і светлымі пачуццямі напоўнены новы нумар часопіса «Нёман». Пісьменнікі разважаюць пра зменлівасць быцця, каханне, пра цеснае ўзаемадзеянне чалавечых пачуццяў, з якога складаецца наша жыццё. Аўтары звяртаюцца да класічных літаратурных сюжэтаў, дзе дабро перамагае зло, холад і цемра змяняюцца цеплынёй і святлом, а героі знаходзяць сапраўднае каханне.
Сёлета Анатоль Зэкаў выдаў дзве кнігі для юных чытачоў: «Ела львіца піцу» і «Дзе схавалася лета?». Першая выйшла ў сталічным выдавецтве «Народная асвета», другая — у гомельскім выдавецтве «Барк». У абедзвюх — вершы, адрасаваныя дзецям малодшага школьнага ўзросту. Героі кніг — звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі з іх заняткамі, гульнямі і забавамі, захапленнямі і прыгодамі.