У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася выстаўка «У кожнага свой Купала!», прымеркаваная да 100-годдзя прысваення Янку Купалу звання «Народны паэт Беларусі». У экспазіцыі — творы беларускіх мастакоў, якія знаёмяць з новымі гранямі творчасці і асабістага жыцця сусветна вядомага пісьменніка.
Імя фатографа Юрыя Іванова даўно стала ў нейкім сэнсе культавым для беларускай візуальнай культуры. Ён не толькі фотарэпарцёр, але і фотамастак, прычым у самых розных жанрах. Яму падуладныя таямніцы партрэта, пейзажа, замалёвак і іншых спосабаў захавання ўнікальных імгненняў. У арсенале майстра няма прахадных работ, кожная нясе адбітак часу, характару, сітуацыі. «У кожным здымку жыве рух, — сцвярджае наш герой. — Рух думкі і душы. І на сфатаграфаваным сорак гадоў таму дрэве, без сумневу, штогод прыбывае кольцаў. Яно сталее разам з намі. І можна да бясконцасці спрачацца, дзе застаўся арыгінал — у старасвецкім парку на ўскраіне Беларусі або на банальнай фотапаперы...»
Галерэя FARBA і Палац мастацтва запрашаюць на сумесны праект «Ван Гог. Ван Лав», прысвечаны знакамітаму галандскаму мастаку. Экспазіцыя раскрывае не толькі творчы шлях вялікага майстра, але спрабуе дакрануцца і да асабістага жыцця, зазірнуць у таямніцы душы і даць новае гучанне таленавітым ідэям.
У Палацы мастацтва адкрылася Рэспубліканская выстаўка «Разам. Да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь», дзе можна пазнаёміцца з работамі членаў ГА «Беларускі саюз мастакоў», якія з 1994 да 2024 года атрымлівалі ганаровыя званні «Народны мастак Беларусі», «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» і іншыя дзяржаўныя ўзнагароды.
Адчуць бясконцасць быцця, заўважыць яго супярэчлівасць і «ўвайсці» ў плынь свядомасці можна на выстаўцы Веранікі Ракашэвіч «Кісларод» у Палацы мастацтва. Свабодная прастора і яркія экспрэсіўныя адценні ствараюць спрыяльную атмасферу для глыбокіх філасофскіх разважанняў і аналізу.
Паглыбіцца ў атмасферу цудаў і зноў апынуцца ў дзяцінстве, дзе ўсе, нават самыя неверагодныя, фантазіі ажываюць, можна на выстаўцы «Зімняя казка» ў мастацкай галерэі FARBA. Творцы паспрабавалі адлюстраваць беларускія калядныя традыцыі праз сучасны светапогляд, захоўваючы аўтэнтычнасць нашай культуры, багацце народных звычаяў і ўтульнасць беларускіх «вячорак».
Беларускі саюз мастакоў — адна з найстарэйшых творчых арганізацый, скіраваная на стварэнне і захаванне мастацкіх каштоўнасцей краіны. Але не менш важны досвед існавання ў розныя часы: саюз вядзе сваю гісторыю з далёкага 1938 года, а некаторыя яго сябры маюць нават больш гадоў за плячыма і маглі б распавесці пра тое, як час уплывае на творцаў і мастацтва. Таму што вядомы моманты ў гісторыі, калі асобныя мастакі былі ўдзельнікамі і сведкамі драматычных падзей. Вядомы і моманты, калі выбар мастацкі і маральны ішлі поруч, а голас творцаў быў важкім у грамадстве. У апошнія гады ў беларускай мастацкай прасторы таксама адбываецца трансфармацыя, якую адчуваюць і самі творцы, і людзі, якія сочаць за выстаўкамі. Хочацца зразумець: якія арыенціры для сябе бачыць адзін з найбуйнейшых творчых саюзаў краіны?
Чым жыве цяпер арганізацыя? Пра гэта распавёў яе старшыня Глеб Отчык.
23 студзеня — 105 гадоў з дня нараджэння Пятра Данеліі, жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, уладальніка медаля Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».
Сёння вядома болей як 50 твораў гэтага мастака. Лічыцца, што захаванае і ўратаванае — толькі пятая частка яго спадчыны. Жывапіс і графіка аўтара, які нарадзіўся ў мястэчку Куранец Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер вёска Вілейскага раёна Мінскай вобласці), вучыўся ў Вільні, Адэсе і Санкт-Пецярбургу, а працаваў у Мінску і за мяжой, захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім і Нацыянальным гістарычным музеях Беларусі, а яшчэ — у Адэскім мастацкім музеі. Гаворка пра Лейбу Альпяровіча (1874–1913) — таленавіты творца жыў і ствараў на стыку эпох і ўспрымаецца сённяшнім гледачом найперш як сведка мінуўшчыны і адлюстравальнік яе павеву.
Добраахвотна ці вымушана, з радасцю ці з вялікім сумам у свой час кожны пакідае бацькоўскі дом і шукае месца ў жыцці. І ў кожнага гэтыя пошукі вызначаюцца ўласнымі арыенцірамі ды безліччу самых розных акалічнасцей, радасных падзей і непрыемных здарэнняў, якія падкідвае лёс. Тычыцца гэта і мастакоў — ураджэнцаў Беларусі, якім, так склалася, у былыя часы прыходзілася даволі няпроста. На працягу многіх стагоддзяў атрыманне прафесіі на тэрыторыі сучаснай краіны было недасягальнай мэтай, пазней з’явіліся прыватныя школы, а затым — і сур’ёзныя адукацыйныя цэнтры, стварэнне якіх прыпала на першую палову XX стагоддзя. Толькі ў другой палове веку стаць прафесійнымі мастакамі без вялікіх перашкод мелі магчымасць многія таленты.