Top.Mail.Ru
Як беларусы жылі ў першыя гады савецкай улады?

Як беларусы жылі ў першыя гады савецкай улады?

27.02.2025

Віктар Праўдзін прыйшоў да чытача з новым творам — раманам «Непераможны злом» (выдавецтва «Мастацкая літаратура», 2024). Аўтар узнаўляе адну з самых складаных і мала даследаваных старонак нашай гісторыі — жыццё беларусаў у першыя гады савецкай улады. 

І калі гераічны, бытавы бок яшчэ больш-менш паказаны ў нашай літаратуры («Рудабельская рэспубліка» Сяргея Грахоўскага, «Камароўская хроніка» Максіма Гарэцкага і інш.), то сацыяльна-палітычны аспект амаль не закранаўся.

Пра сур’ёзнае — на мове дзяцей

Пра сур’ёзнае — на мове дзяцей

26.02.2025

Кніга Алеся Карлюкевіча «Сачыненне на галоўную тэму», якая выйшла сёлета ў Выдавецкім доме «Звязда», адразу прыцягвае назвай. Цікава даведацца, што ж хвалюе сучасных дзяцей, якія жывуць у эпоху гаджэтаў і штучнага інтэлекту? 


«Дом на воде» Валерыя Кастручына

«Дом на воде» Валерыя Кастручына

24.02.2025

Прырода — радасці нагода​. Запамятаў, кім сказана. Хоць не так і важна. Істотна сама сутнасць вымаўленага. Яна ж выглядае прыкладна так: да насельнікаў прыроды неабходна ставіцца як да людзей. У гэтым і сам неаднойчы пераконваўся, чытаючы шмат якія кнігі прыродазнаўчага зместу, дзе не проста раскрываецца жыццё братоў нашых меншых, а са спагадай, больш за тое — з замілаваннем гаворыцца пра жывёльны і раслінны свет. Прозвішчы аўтараў называць не буду, бо толькі на Беларусі іх шмат, а запынюся на Валерыі Кастручыне. 


«Партрэты» Віктара Шніпа

«Партрэты» Віктара Шніпа

21.02.2025

Што ні жанр — абавязкова тое асноўнае, што звязана з ім, а таксама і такое, якое быццам і не мае непасрэднага дачыння да яго, але прысутнічае. Яскравае пацвярджэнне — партрэт у выяўленчым мастацтве. Ён, як вядома, перш за ўсё ўяўляе сабой адлюстраванне пэўнага чалавека ці групы людзей, якія існуюць у рэальнасці ці раней існавалі. Каштоўнасць партрэта як віду мастацтва залежыць ад майстэрства таго, хто перадае канкрэтныя рысы, дэталі, наколькі ён здатны раскрыць унутраны свет. 


У чым універсальнасць прозы Людмілы Кебіч?

У чым універсальнасць прозы Людмілы Кебіч?

19.02.2025

Усё часцей з-пад пяра Людмілы Кебіч сталі выходзіць кнігі прозы. Чым тлумачыцца курс на ўніверсальнасць, узяты вядомай беларускай паэтэсай? «Жыццёвыя путы» (Мінск, «Звязда», 2023), «Неба ў дыяментах» (Мінск, «Звязда», 2024) — новыя кнігі Людмілы Кебіч, новы эпас, новы твар айчыннай літаратуры. І новыя тэндэнцыі, вартыя ўсеагульнай увагі. Прапаную прасачыць іх разам на некаторых прыкладах.


Задумацца над гісторыяй

Задумацца над гісторыяй

14.02.2025

Народныя паданні з глыбокай даўніны і гістарычныя звесткі аб паганскіх плямёнах, якія жылі на зямлі беларускай, умела ўплецены ў фэнтэзійны сюжэт рамана Дзмітрыя Вінаградава «Кумир бронзовой птицы», выдадзенай у ДУ «Нацыянальная бібліятэка Беларусі».


Пабачыла свет кніга Зіновія Прыгодзіча «Созидатели. Книга 4»

Пабачыла свет кніга Зіновія Прыгодзіча «Созидатели. Книга 4»

12.02.2025

У выдавецтве «Беларусь» пабачыла свет кніга вядомага празаіка і публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Зіновія Прыгодзіча «Созидатели. Книга 4».


Завяршальны выпуск 2024-га падвёў асноўныя маладосцеўскія вынікі

Завяршальны выпуск 2024-га падвёў асноўныя маладосцеўскія вынікі

11.02.2025

Завяршальны выпуск 2024-га падвёў асноўныя маладосцеўскія вынікі. Можна знайсці спіс усіх публікацый за год, заканчэнне рамана Зінаіды Дудзюк «Кошт волі», своеасаблівае падагульненне юбілейнага сталічнага «Лістапада» — кінааматары павінны ацаніць матэрыял Ксеніі Зарэцкай. На старонках чытаем малую прозу Вікторыі Сінюк, Галіны Пярун, Аляксея Забалоцкага і Віктара Варанца, паэзію Андрэя Кімбара, Таццяны Дзеніскавец, Казіміра Камейшы і Змітрака Марозава. Як ніколі шырокая і разнастайная рубрыка перакладаў — з Цэзара Флайшлена, Людвіга Уланда, Георга Тракля і Фрэнсіса Скота Фіцджэральда. Тамара Аўсяннікава прысвяціла матэрыял Івану Бурсаву, а тэатральная аглядальніца Ясенія Аляксеева наведала і ацаніла спектакль-настальгію «Белыя росы». Міхал Несцяровіч прыводзіць звесткі з мінуўшчыны касцёла ў мястэчку Паланечка, а Дзмітрый Аўчыннікаў прадстаўляе эсэ «Шчасце на адзнаку». Па старонках раскіданы рубрыкі-апытанкі, адрасаваныя аўтарам, пра любімыя навагоднія творы і першыя ў жыцці публікацыі.


Прывабныя назвы і сюжэты

Прывабныя назвы і сюжэты

05.02.2025

Праблемы маральнага, працоўнага, сямейнага выхавання дзіцяці ва ўсе часы знаходзіліся ў полі зроку бацькоў, педагогаў, псіхолагаў і дзіцячых пісьменнікаў. У сучасным грамадстве выхаванне найлепшых рыс і якасцей асобы дзіцяці сродкамі літаратуры таксама мае вялікую актуальнасць. Кніга апавяданняў Тамары Бунта «Далонькі з пушынкамі», якая выйшла ў 2024 годзе ў выдавецтве «Адукацыя і выхаванне», мае вялікі педагагічны патэнцыял. Напісаная мовай, зразумелай маленькім чытачам, кніга дазваляе стварыць далікатныя выхаваўчыя сітуацыі, зразумець прычынна-выніковыя сувязі паводзін герояў, навучыцца разумець важнасць і каштоўнасць станоўчага прыкладу бацькоў у штодзенным жыцці.


Містычны твор Валянціны Быстрымовіч

Містычны твор Валянціны Быстрымовіч

04.02.2025

Кожны чалавек, магчыма, хоць раз у жыцці сустракаўся з чымсьці паранармальным, з тым, што нельга зразумець і растлумачыць. Усе рэагуюць на такое па-рознаму: хтосьці забывае як дзіўны сон, іншыя спісваюць на стомленасць, а некаторыя ідуць шукаць адказы ў вядзьмарак... Містыка ў аповесці Валянціны Быстрымовіч «Тупат мяккіх лапак» іграе важную ролю, але ці можна назваць твор містычным? Будзем разбірацца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю