Top.Mail.Ru
На старонках студзеньскага «Нёмана» разгортваюцца цікавыя гістарычныя падзеі

На старонках студзеньскага «Нёмана» разгортваюцца цікавыя гістарычныя падзеі

11.03.2025

Студзеньскі нумар часопіса «Нёман» вяртае ў мінулае, дзе разгортваюцца цікавыя гістарычныя падзеі, якія паўплывалі не толькі на жыццё канкрэтнага чалавека ці народа, але і на ўвесь свет. Праз паэзію і прозу аўтары спрабуюць перадаць атмасферу тых часоў, калі ўстанаўлівалася савецкая ўлада, ішла Вялікая Айчынная вайна, мянялася карта свету... Пісьменнікі выкарыстоўваюць розныя сродкі для паглыблення ў эпоху яркіх падзей, а як атрымалася — ацэніць чытач.


Столькі радасці з магнітафонам

Столькі радасці з магнітафонам

06.03.2025

Далёка не кожны «дарослы» паэт піша для дзяцей. Пры гэтым нават калі і бярэцца за новую для сябе справу, не заўсёды дасягае ранейшага поспеху. Кастусь Жук — прыемнае выключэнне. Выдаўшы ў 1988 годзе сваю першую кнігу «Зямная ноша», ён добра зарэкамендаваў сябе і наступнымі зборнікамі «Пладаносны агонь» (1991), «У найме сонца» (1992), «Галгофа» (1997). Аднак вырашыў і для хлопчыкаў і дзяўчынак пісаць, аб чым засведчылі яго кнігі вершаў, казак, скорагаворак і загадак «Шпак купіў магнітафон» (1996), а таксама «Бегемот без ботаў» (2004). Магчыма, калі б больш пражыў — не стала яго 25 лютага 2023 года на 69-м годзе жыцця, — з’явіліся б і новыя. Той жа персанаж шпак мог бы стаць яшчэ больш сучасным. Зацікавіўся б, скажам, камп’ютарам ці прыдбаў бы мабільнік. 


Ці магчыма літаратурай абудзіць чалавечае ў чалавеку?

Ці магчыма літаратурай абудзіць чалавечае ў чалавеку?

05.03.2025

У розныя перыяды маёй журналісцкай працы даводзілася чуць споведзі былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, у тым ліку тых, хто перажыў жахі Азарыцкіх лагераў смерці. Таму, калі Уладзімір Гаўрыловіч прапанаваў азнаёміцца з напісанай ім аповесцю «Пад покрывам нябёсаў», было вельмі цікава: як падаецца гэтая дакументалістыка ў літаратурным жанры — аповесці. 

І, ведаеце, з першай старонкі адчувала сваю непасрэдную прысутнасць там. 

Як беларусы жылі ў першыя гады савецкай улады?

Як беларусы жылі ў першыя гады савецкай улады?

27.02.2025

Віктар Праўдзін прыйшоў да чытача з новым творам — раманам «Непераможны злом» (выдавецтва «Мастацкая літаратура», 2024). Аўтар узнаўляе адну з самых складаных і мала даследаваных старонак нашай гісторыі — жыццё беларусаў у першыя гады савецкай улады. 

І калі гераічны, бытавы бок яшчэ больш-менш паказаны ў нашай літаратуры («Рудабельская рэспубліка» Сяргея Грахоўскага, «Камароўская хроніка» Максіма Гарэцкага і інш.), то сацыяльна-палітычны аспект амаль не закранаўся.

Пра сур’ёзнае — на мове дзяцей

Пра сур’ёзнае — на мове дзяцей

26.02.2025

Кніга Алеся Карлюкевіча «Сачыненне на галоўную тэму», якая выйшла сёлета ў Выдавецкім доме «Звязда», адразу прыцягвае назвай. Цікава даведацца, што ж хвалюе сучасных дзяцей, якія жывуць у эпоху гаджэтаў і штучнага інтэлекту? 


«Дом на воде» Валерыя Кастручына

«Дом на воде» Валерыя Кастручына

24.02.2025

Прырода — радасці нагода​. Запамятаў, кім сказана. Хоць не так і важна. Істотна сама сутнасць вымаўленага. Яна ж выглядае прыкладна так: да насельнікаў прыроды неабходна ставіцца як да людзей. У гэтым і сам неаднойчы пераконваўся, чытаючы шмат якія кнігі прыродазнаўчага зместу, дзе не проста раскрываецца жыццё братоў нашых меншых, а са спагадай, больш за тое — з замілаваннем гаворыцца пра жывёльны і раслінны свет. Прозвішчы аўтараў называць не буду, бо толькі на Беларусі іх шмат, а запынюся на Валерыі Кастручыне. 


«Партрэты» Віктара Шніпа

«Партрэты» Віктара Шніпа

21.02.2025

Што ні жанр — абавязкова тое асноўнае, што звязана з ім, а таксама і такое, якое быццам і не мае непасрэднага дачыння да яго, але прысутнічае. Яскравае пацвярджэнне — партрэт у выяўленчым мастацтве. Ён, як вядома, перш за ўсё ўяўляе сабой адлюстраванне пэўнага чалавека ці групы людзей, якія існуюць у рэальнасці ці раней існавалі. Каштоўнасць партрэта як віду мастацтва залежыць ад майстэрства таго, хто перадае канкрэтныя рысы, дэталі, наколькі ён здатны раскрыць унутраны свет. 


У чым універсальнасць прозы Людмілы Кебіч?

У чым універсальнасць прозы Людмілы Кебіч?

19.02.2025

Усё часцей з-пад пяра Людмілы Кебіч сталі выходзіць кнігі прозы. Чым тлумачыцца курс на ўніверсальнасць, узяты вядомай беларускай паэтэсай? «Жыццёвыя путы» (Мінск, «Звязда», 2023), «Неба ў дыяментах» (Мінск, «Звязда», 2024) — новыя кнігі Людмілы Кебіч, новы эпас, новы твар айчыннай літаратуры. І новыя тэндэнцыі, вартыя ўсеагульнай увагі. Прапаную прасачыць іх разам на некаторых прыкладах.


Задумацца над гісторыяй

Задумацца над гісторыяй

14.02.2025

Народныя паданні з глыбокай даўніны і гістарычныя звесткі аб паганскіх плямёнах, якія жылі на зямлі беларускай, умела ўплецены ў фэнтэзійны сюжэт рамана Дзмітрыя Вінаградава «Кумир бронзовой птицы», выдадзенай у ДУ «Нацыянальная бібліятэка Беларусі».


Пабачыла свет кніга Зіновія Прыгодзіча «Созидатели. Книга 4»

Пабачыла свет кніга Зіновія Прыгодзіча «Созидатели. Книга 4»

12.02.2025

У выдавецтве «Беларусь» пабачыла свет кніга вядомага празаіка і публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Зіновія Прыгодзіча «Созидатели. Книга 4».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю