Углядаюся ў твар аўтара, у яе прыгожыя глыбокія, як крыніцы, вочы. Вочы сапраўднай паэтэсы. Яе даўно чакала наша зямля. З часоў Веры Вярбы і Яўгеніі Янішчыц прайшло, праляцела ўжо нямала гадоў. І вось нарэшце! У часы росквіту нашай старонкі! Думаю, што ў гэтым нешта ёсць! Нешта невымоўна-прыгожае, якое дорыць толькі Гасподзь! Ніхто як яна, Вольга Алізар, не сказаў так моцна, так ярка пра нашага Прэзідэнта. Трэба, вядома, цытаваць увесь верш, каб зразумець гэта. Але можна і па гэтым лірычным прызнанні паэтэсы адчуць яе народную, ад зямлі душу:
У новай кнізе Уладзіміра Васько — аповесць «Горад пад вадой», апавяданні, вершы, байкі. Відавочна, што аўтар зборнікам «Салаўіная радасць» трымае перад чытачом творчую справаздачу за пэўны адрэзак часу. Таму, відаць, і аб’яднаны празаічныя і паэтычныя творы. Хоць у апошнія дзесяцігоддзі ўжо стала нормай не займацца «водараздзелам», а разам, у адну кнігу, адзін зборнік, збіраць усё напісанае аўтарам.
«Там, дзе цячэ Пуць-рака...» — адна з новых кніг вядомага беларускага празаіка Уладзіміра Гаўрыловіча. Яна выдадзена ў 2022 годзе ў серыі «Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага 2022 года». Назву менавіта гэтай кнізе даў аднайменны раздзел з рамана-версіі «Па веры вашай...». Часткова з творам беларускі чытач мог пазнаёміцца дзякуючы ранейшай да выхаду гэтай кнігі публікацыі асобных раздзелаў у часопісе «Полымя», ды і яшчэ напрыканцы 2022 года дапрацаваны аўтарам твор выйшаў з друку асобнай кніжкай «Па веры вашай...» (РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»). Падкрэслім: абедзве кніжкі з адным і тым жа творам вельмі хутка сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Чаму так?
Мая зямлячка Наталля Саветная — дзівоснае адкрыццё ў літаратуры: паэзіі, прозе, публіцыстыцы, літаратурнай крытыцы. За ёй цягнецца след, які можа быць пракладзены толькі чалавекам з чыстай і тонкай душой. Паэзія яе неардынарная. Яна то звініць залатой лістотай, то серабром, то пахне вясной. Яна — то цішыня, то мяцеліца, то дождж, то сонца, перапоўнена то ластаўкамі і жаўрукамі, то чалавечымі галасамі.
Серыю кніг Мікалая Чаркашына, прысвечаную падзеям Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Заходняй Беларусі, завяршыў раман «Лес прастрэленых касак», што выйшаў сёлета ў Выдавецкім доме «Звязда». У аснове сюжэта — баявыя дзеянні 3-й арміі Заходняга фронту, лёсы военачальнікаў і мірных жыхароў, якія першымі сутыкнуліся са смяротным агнём вайны.
Гэтага паэта мне заўсёды хацелася больш спазнаць як чалавека, што значна спрасціла б успрыманне пабудаванага ім мастацкага свету, наведванне гэтай запаведнай тэрыторыі, а магчыма, і часовае пражыванне на ёй. Уладзімір Руль нарадзіўся на Шчучыншчыне, жыве ў Воранаўскім раёне. У свой час настаўнічаў. Цікавіцца гісторыяй, займаецца краязнаўствам. Чалавек ён даволі энергічны, вельмі непасрэдны, са сваім арыгінальным светапоглядам, адрозніваецца прынцыповым падыходам да жыцця, вылучаецца наяўнасцю цвёрдай грамадзянскай пазіцыі сапраўднага патрыёта Беларусі, рупліўца на ніве гісторыі і культуры. Менавіта пра такіх людзей і прынята казаць — «творчая асоба».
У сучаснай культуры — і літаратурнай, і тэатральнай, і кінематаграфічнай — кроку нельга ступіць без паняцця жанру! У ХХІ стагоддзі ён паступова становіцца чымсьці вызначальным для твора, чымсьці ўсёахопным і ўсёмагутным. Ён пераважае над аўтарам, дыктуе свае ўмовы крытыку... І таму дзіўна бачыць, як паняцце, з якога, па сутнасці, пачынаецца разгляд кожнага твора, часта ігнаруецца — як крытыкамі літаратурнымі, так і крытыкамі кінематографа, і блогерамі, і аглядальнікамі кніг/фільмаў, і нават чытачамі — у водгуках на твор.
Многія паэты вяртаюцца ў гады, дзе прайшло іх маленства. Рагнед Малахоўскі — не выключэнне. Хоць і нарадзіўся ён у пасёлку Сямчан Магаданскай вобласці (Расійская Федэрацыя), з трох гадоў жыў у Беларусі, у нарачанскім краі. Скончыў Нарацкую сярэднюю школу № 2. Галоўнае возера нашай краіны, вядома, не магло яго не вабіць. А паколькі любіў паэзію, сам узяўся пісаць творы, адзін з вершаў так і назваў — «Нарач». Не толькі пра хараство яе пісаў, а і пра тое, што ў гэтым узросце хвалюе. Калі ж табе толькі васямнаццаць, то, як у вядомай песні, павінны быць «в каждой строчке только точки». У яго ж усё было інакш:
У казачны той вечар я адзін
Шукаў сваё каханне між вятроў.
Аб гэтым будзіць вечны напамін
Шаптанне прыбярэжных чаратоў.
У выдавецтве «Беларусь» пабачыла свет новае выданне. Падзея, відаць, не самая галоўная для краіны і нават для Брэсцкага рэгіёна, адкуль родам аўтар. Але кніга, першая частка аповесці, напісаная ў жанры фэнтэзі, вельмі яркая і незвычайная. Яна — падзея і для аўтара, які пачынае свой творчы шлях, і ўвогуле для сучаснай дзіцячай літаратуры Беларусі. У чым жа адметнасць кнігі Наталіі Андрасюк «Незвычайныя прыгоды Гавара і Кундоса. Блакітны крышталь»?
Новая кніга — заўсёды эмоцыі. Розныя. Радасныя і кранальныя, агрэсіўныя і трагічныя, супярэчлівыя і ўзвышаныя. Існуюць пэўныя крытэрыі для выбару новай кнігі, на якія непасрэдны ўплыў мае ўсё што заўгодна, уключаючы настрой, лад жыцця або ўзрост. На мой погляд, кніга Валянціны Драбышэўскай «Любіна сукенка», што выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда» і прапануецца чытачам сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, не пакіне абыякавымі ні школьнікаў, ні дарослых. І хоць ваенная тэма ў беларускай літаратуры ўжо даўно не новая, але, на шчасце, нашы творцы і сёння не стамляюцца думаць і гаварыць пра ваеннае ліхалецце. І выказвацца па-свойму, нетрывіяльна, чулліва. Сведчанне таму — і невялікае апавяданне Валянціны Драбышэўскай.