У ХХІ стагоддзі мода дыктуе правілы амаль ва ўсіх сферах жыцця. Рэчы, з’явы і нават пачуцці аналізуюцца чалавекам праз прызму актуальнасці, тэндэнцый і эстэтычнай карцінкі. Сумесны выставачны праект Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў і галерэі FARBA «Мода. Паміж прыгажосцю і прымусам» разглядае fashion-індустрыю як адну з праяў чалавечай прыроды з супярэчлівымі рысамі: ад прыгажосці і самавыяўлення да празмернага спажывання і экалагічнай катастрофы.
Той, хто сёння мае магчымасць завітаць у Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі, што ў Гродне, убачыць у ім у тым ліку работы Марыі Гажыч, калісьці даволі вядомай мастачкі. Жывапісец і акварэліст, яна звязала сваё жыццё з верай: стала старэйшай сястрой назарэтанскага дома ў Гродне, ахвяравала на рэканструкцыю знакамітых касцёла і кляштара (у пачатку XX стагоддзя там жылі і працавалі сёстры Ордэна Святой Сям’і з Назарэта), адукоўвала дзяцей...
Яркі вясенні настрой дорыць наведвальнікам арт-гасцёўні «Высокае мѣста» персанальная выстаўка Наталлі Панковай «Каляровы час». Лірычныя пейзажы, экзатычныя нацюрморты, загадкавыя вобразы адкрываюць свет, дзе сустракаюцца мара і яе натуральнае ўвасабленне. Насычаная палітра і сонечная атмасфера трансліруюць пазітыў і дадаюць нотку чараўніцтва ў шэрую рэальнасць.
Трапіць у рознакаляровы кветнік і нацешыцца абуджэннем прыроды можна ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Традыцыйны выставачны праект «Палітра вясны» закліканы нагадаць наведвальнікам пра надыход цёплай пары.
У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа працуе часовая выстаўка твораў Уладзіміра Сулкоўскага і Пятра Шарыпы пад назвай «Дзе елка ў пары з хваіною». Праект дазваляе перанесціся ў родныя мясціны Якуба Коласа і ўбачыць іх вачыма двух выдатных беларускіх мастакоў.
У Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстаўка «Каўказу... Аляксандр Рубец. Жывапіс». Мінскай публіцы і гасцям сталіцы прадставілі творы майстра, які нарадзіўся ў Беларусі, аднак поспехаў дасягае ў Расіі — жыве і працуе ў Пяцігорску (Стаўрапольскі край). Падчас урачыстага адкрыцця выстаўкі дырэктар Навукова-даследчага інстытута тэорыі і гісторыі мастацтваў Расійскай акадэміі мастацтваў Сяргей Ступін у прывітанні ад імя акадэміі падкрэсліў, што правядзенне гэтай выстаўкі — падзея, якая злучае ў мастацтве Беларусь і Стаўраполле, а яны надзвычай важныя ў жыцці і творчасці жывапісца і графіка. Так, яго палотны рэгулярна выстаўляюцца ў музеях нашай краіны, а некалькі гадоў таму жывапісец перадаў у дар дзве свае карціны Мастацкаму.
Да 6 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі можна пазнаёміцца з нетыповым для гэтай выставачнай пляцоўкі праектам «Мастацтва ў археалогіі», куратарам якога выступае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Дзмітрый Моніч. Згодна з азначэннем стваральнікаў, экспазіцыя — своеасаблівая справаздача музея аб яго дзейнасці па вывучэнні старажытных помнікаў культуры і мастацтва і іх захаванні. Прэзентацыя падобнай выстаўкі яшчэ і нагода для прыцягнення ўвагі археолагаў і актывізацыі супрацоўніцтва з навуковымі інстытуцыямі, якія займаюцца раскопкамі.
Рэтраспектыўны характар носіць выстаўка Аляксандры Дзятлавай «Шляхі натхнення», якая адкрылася на мінулым тыдні ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. У экспазіцыі — творы з керамікі і фарфору аўтарства вядомай мастачкі і педагога. Болей за сорак гадоў Аляксандра Яўгенаўна працуе ў галіне мастацкай керамікі і дзеліцца вопытам і натхненнем з маладым пакаленнем мастакоў: яна прафесар, загадчыца кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
У 2020 годзе творцу прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».
Да 15 сакавіка ў прасторы галерэі «Арт-Фабрыка» працуюць выстаўкі двух цікавых сучасных беларускіх аўтараў. Чым кожны з іх можа прывабіць (і, бясспрэчна, прываблівае) гледача?
Чалавек і навакольнае асяроддзе — галоўнае, што цікавіць пераважную большасць беларускіх жывапісцаў. І кожны вырашае задачы, звязаныя з распрацоўкай тэмы, па-свойму. Здараецца, на карціне таго ці іншага аўтара адлюстраваны нічым не прыкметны або нечым адметны краявід — і ніводнай выявы чалавека не знайсці на палатне, але глядач не зусім зразумелым чынам адчувае прысутнасць людзей: недзе зусім побач ці нават проста тут... Вось, напрыклад, ён, мастак, стаіць на ўзгорку і ўглядаецца ўдалячынь, здаецца, задумаўся, і думкі яго не толькі аб убачаным.