Top.Mail.Ru
Аўтабіяграфічная паэзія Уладзіміра Хадыкі

Аўтабіяграфічная паэзія Уладзіміра Хадыкі

16.01.2025

Перагортваючы старонкі біяграфіі паэта Уладзіміра Хадыкі, якая, на жаль, кароткая, часам прыходзіць думка: пражыві ён болей, відаць, узяўся б за прозу. Ды не якую-небудзь, а аўтабіяграфічную.

Напрыклад, напісаў бы аповесць. У ёй было б шмат таго, што дазваляе прасачыць праламленне часу ў канкрэтных жыццёвых абставінах. Мяркуйце самі... Мог бы пачаць яе з дзяцінства сваёй маці, якая служыла панам, калі ёй было ўсяго 10 гадоў. І не дзе-небудзь, а ў Мінску. І прачкай была, і швачкай, і кухаркай. Там і пазнаёмілася з Марцінам Хадыкам, які са сваёй роднай вёскі Дудзічы (цяпер Пухавіцкі раён) накіраваўся ў губернскі горад на заробкі, стаў парабкам.

Чаму ў беларускай літаратуры няма «нерва»?

Чаму ў беларускай літаратуры няма «нерва»?

14.01.2025

З аднаго боку, беларуская літаратура, як і ўся сусветная, апошнім часам развіваецца ў новых умовах. Звычайнай кнізе з’явілася альтэрнатыва — сеткавая літаратура (нават з’яўляюцца спробы генерыравання тэкстаў нейрасеткамі). Сёння роля сусветнага павуціння часцяком вызначае далейшы творчы шлях пісьменніка, выбар тэм, жанраў, тэхнікі падачы сюжэтнай інфармацыі, рэкламы сваёй творчасці. Але нашым літаратарам удалося захаваць сваю самабытнасць, арыгінальнасць, паказаць праз творы душэўную чысціню беларуса.

Цяпер — не час маўчаць

Цяпер — не час маўчаць

13.01.2025

«ЛіМ» працягвае знаёміць з меркаваннямі вядомых асоб, якія не толькі паглыблены ў літаратурны працэс, але і з’яўляюцца жыхарамі нашай краіны з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, неабыякавымі да лёсу дзяржавы, якія самі шмат робяць для беларускай літаратуры, культуры і светлай будучыні дзяржавы. 

Як чалавек, які публікуецца ледзь не штодня (гэта — адразу адказваючы на пытанне «А сам?»), хачу пагаварыць з той самай творчай інтэлігенцыяй, для якой, уласна, і робіцца газета «ЛіМ».

Успаміны пра Генадзя Кляўко

Успаміны пра Генадзя Кляўко

03.01.2025

Тым жнівеньскім вечарам мы даўгавата засядзеліся ў кватэры Міколы Чарняўскага. Горад пачынаў ужо засынаць, пабег у дэпо апошні трамвай. Дамоў можна было трапіць толькі на таксі. Мы і чакалі яго на плошчы Перамогі, і калі нарэшце дачакаліся, ён, Генадзь Кляўко, вельмі настойліва прапанаваў:

«А паедзем да мяне на дачу. Я ўсё роўна заўтра павінен быць там. Паехалі — не пашкадуеш». Я пачаў вагацца. Усё ж не папярэдзіў сваіх. Тэлефонаў мабільных тады яшчэ не існавала, ды і пазнавата, і нечакана неяк. А ён настойваў. Зноў паўтарыў сваё «Не пашкадуеш». І я пагадзіўся. І не шкадую, нават сёння, больш як праз паўвека пасля таго.

Сяргей Давідовіч: Кожны верш — як бутон кветачкі...

Сяргей Давідовіч: Кожны верш — як бутон кветачкі...

30.12.2024

«І швец, і жнец, і на дудзе ігрэц», — гаворыць прыказка. Ці гэта не пра беларускага пісьменніка Сяргея Давідовіча? Ён адзначыўся ў многіх сферах: дзяржаўная служба, літаратура, жывапіс, скульптура, кіно... І працягвае рупіцца, памнажаючы плён. Хутка пабачыць свет яго новая кніга казак у Выдавецкім доме «Звязда». На чым грунтуецца шматграннасць таленту творцы — у нашай гутарцы.

Іван Чыгрынаў — майстар розных жанраў

Іван Чыгрынаў — майстар розных жанраў

24.12.2024

У кагорце беларускіх літаратараў ХХ стагоддзя адно з першых месцаў належыць Івану Чыгрынаву — народнаму пісьменніку Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР і Літаратурнай прэміі Аляксандра Фадзеева, вядомаму дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу: у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХХХІІІ Генеральнай асамблеі ААН, выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, узначальваў Пастаянную камісію Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных і міжнацыянальных пытаннях. Быў старшынёй праўлення Беларускага фонду культуры, галоўным рэдактарам часопіса «Спадчына».

Максім Багдановіч звязаў Мінск і Ніжні Ноўгарад

Максім Багдановіч звязаў Мінск і Ніжні Ноўгарад

17.12.2024

Амаль палову жыцця Максім Багдановіч пражыў у Ніжнім Ноўгарадзе (1896–1908), тут пайшоў вучыцца ў Ніжагародскую мужчынскую гімназію, знайшоў новых сяброў, пачаў пісаць і ўбачыў першыя публікацыі сваіх твораў. Менавіта таму старажытны прыгожы горад на Волзе знаходзіцца ў цэнтры ўвагі супрацоўнікаў Літаратурнага музея М. Багдановіча. Мы падтрымліваем цесныя стасункі з ніжагародскімі музеямі, архівамі і прыватнымі асобамі. 2024 год парадаваў цікавымі знаходкамі і сустрэчамі, а радасцю трэба дзяліцца.

Памяці Уладзіміра Васільевіча Гніламедава

Памяці Уладзіміра Васільевіча Гніламедава

13.12.2024

Памёр акадэмік. Гэтых двух слоў, якія разляцеліся 3 лістапада, для літаратуразнаўчай грамадскасці было дастаткова, каб зразумець, пра якую падзею ідзе гаворка. Але ў іх заключаецца і маштаб, і глыбіня страты.

Ці заменіць штучны інтэллект пісьменніка?

Ці заменіць штучны інтэллект пісьменніка?

12.12.2024

Яшчэ зусім нядаўна тэмай, якую найбольш абмяркоўвалі, было саперніцтва інтэрнэту і кнігі. Кліпавае мысленне, сацыяльныя сеткі, гульні і экранізацыі — усё гэта выцясняе папяровыя выданні на перыферыю сучасных інтарэсаў, што хвалюе шматлікіх прыхільнікаў чытання. І вось новы, такі ж небясспрэчны кірунак прагрэсу — пісьменнік і штучны інтэлект.

Разумныя машыны навучыліся распазнаваць чалавечы голас, абыгрываць у шахматы знакамімых гросмайстраў, ставіць медыцынскія дыягназы. Сфера іх уплыву пашыраецца так хутка, як нястрымны тайфун захоплівае тэрыторыі. Хваляванне прайшло і ў пісьменніцкіх колах. Новыя магутныя камп’ютары даюць штуршок развіццю нейронных сетак — аднаму з напрамкаў даследаванняў у галіне штучнага інтэлекту, заснаванаму на мадэляванні біялагічных працэсаў, якія адбываюцца ў чалавечых мазгах. Гэта азначае, што камп’ютары становяцца здольнымі пісаць кнігі, афармляць іх (ужо пабачылі свет такія выданні, як, дарэчы, і напісаныя ў суаўтарстве з пісьменнікамі). Няўжо творца застанецца за бортам цывілізацыі?

Прапануем разважанні на гэты конт нашых экспертаў.

Што хаваюць альбомныя запісы Аляксандры Зотавай?

Што хаваюць альбомныя запісы Аляксандры Зотавай?

04.12.2024

Сістэмная работа з архівамі пераконвае: пры ўсёй скрупулёзнай даследаванасці жыцця і творчасці класікаў сёння цалкам магчыма выявіць невядомыя матэрыялы, прытым нават на ўзроўні аўтарскіх тэкстаў — магістральнага напрамку пошуку.

У фондах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа з 1962 года захоўваецца альбом Аляксандры Рамановіч (у дзявоцтве Зотава; 1885–1964), датаваныя запісы ў якім ахопліваюць перыяд з 1902 да 1942 года. Тэксты чаргуюцца з малюнкамі, аўтарства некаторых можа належаць, на нашу думку, мастаку Валянціну Рамановічу — таленавітаму сыну Аляксандры Георгіеўны.

Альбом ніколі не станавіўся аб’ектам даследавання, хоць таго цалкам заслугоўвае з-за сваёй цікавай фактуры. Мы звярнуліся толькі да некаторых старонак з гэтага артэфакта, да якіх дакраналася рука маладога паэта.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю