Не ведаю, як іншыя, хто бярэцца рэцэнзаваць пэўную кнігу, а я часам доўга разважаю, з чаго б пачаць разгляд. Як жа радасна, калі само жыццё падказвае, як гэта зрабіць лепей. Надарыўся якраз такі выпадак. Літаральна днямі ў сродках масавай інфармацыі з’явілася паведамленне аб тым, якой знаходлівай можа быць ліса.
Сёлета ў ВД «Звязда» выйшлі ў свет «Запіскі паміж радкоў». Аўтар кнігі Павел Гушынец больш вядомы як дзіцячы пісьменнік, таму было цікава пазнаёміцца бліжэй з яго творчасцю для дарослага чытача.
Новае выданне Анатоля Зэкава «Двор пад буслінымі крыламі», што выйшла сёлета ў Выдавецкім доме «Звязда», можа стаць сапраўднай настольнай кнігай для самых маленькіх чытачоў. Пераважная большасць твораў — не вынік аўтарскай фантазіі — яны заснаваны на рэальных падзеях і фактах, якія ў маленстве перажыў сам пісьменнік.
З асаблівым задавальненнем пішу пра гэтае выданне. Не толькі таму, што шмат з якімі творамі, змешчанымі ў ім, знаёмы даўно. Так атрымалася, што некалі Васіль Цімохавіч стаў першым у маім жыцці пісьменнікам, у якога я браў інтэрв’ю. Якраз пасля некалькіх месяцаў маёй працы ў «ЛіМе», перад самым Новым 1973 годам, Васілю Вітку была прысвоена Дзяржаўная прэмія БССР за кнігі «Беларуская калыханка», «Казкі», «Чытанка-маляванка». Паколькі я тады быў супрацоўнікам аддзела крытыкі і бібліяграфіі — па сённяшніх мерках ён з’яўляўся вялікім: з загадчыкам Яўгенам Каршуковым чатыры чалавекі, гутарыць выпала мне, чаму вельмі абрадаваўся. Як-ніяк — Цімох Васільевіч быў зямляк, родам з вёскі Еўлічы, што на Случчыне. Ды яшчэ нядаўна я паспеў прарэцэнзаваць у «Мінскай праўдзе» яго «дарослую» кнігу «Праводзіны».
«Раніцай па вуліцы Зялёнай нёсся голы малады чалавек у адной ярка-чырвонай шкарпэтцы. Перабег пустыннае скрыжаванне і растварыўся ў гарадскім парку. На жаль, яго ніхто не бачыў і не спыніў. Толькі варона на сасне каркнула ад здзіўлення», — менавіта так пачынаецца аповесць Валерыя Квілорыі з інтрыгоўнай назвай «Скрыжаванне звар’яцелага сабакі», якая сёлета выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда» ў серыі «Пераходны ўзрост».
Нарэшце надышла доўгачаканая пара для кожнага школьніка — летнія канікулы. Час, калі мары ажываюць, а цікавыя прыгоды сустракаюцца на кожным кроку. Хтосьці ўжо збіраецца з бацькамі на мора, некаторыя разам з сябрамі паехалі ў летні лагер, а героі рамана-казкі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой Юля і Андрэй адправіліся ў госці да жыхароў Зачараванага балота...
На баранавіцкай зямлі, дзе нарадзіліся ці плённа тварылі Паўлюк Багрым, Валянцін Таўлай, Уладзіслаў Галубок, Ян Збажына, Анатоль Клышка, Анатоль Станкевіч і дзясяткі іншых творцаў нацыянальнай літаратуры і культуры, сёння жыве, настаўнічае і радуе культурны свет паэтычным словам Таццяна Яцук. Якраз на такую радасць, дараваную ёю аматарам і знаўцам беларускай паэзіі ў зборніку «Мудрасць вечара», хочацца адгукнуцца добрым словам.
Складзена «Птушыная азбука» ў выглядзе кніжкі-загадкі. На кожную літару алфавіта пісьменнік прапануе рыфмаваны аповед.
Сёлетнюю кніжную навінку Выдавецкага дома «Звязда» ў серыі «Пераходны ўзрост» беларускай пісьменніцы Ганны Літаш «Шаснаццаць» можна без перабольшання назваць удалай спробай дастукацца да сэрцаў бацькоў падлеткаў. Гэты раман распавядае пра небяспечныя моманты жыцця вучняў старэйшых класаў: у свае шаснаццаць падлеткі сутыкаюцца з самымі рознымі выпрабаваннямі, пра якія іх маці і таты могуць нават і не ведаць ці не заўважаць, бо занятыя сваімі справамі і праблемамі.
Гомельская пісьменніца Таццяна Маісеева працягвае знаёміць юных чытачоў з біяграфіямі іх любімых творцаў. У 2024 годзе ў Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга «Вялікі казачнік», якая лёгкай і маляўнічай мовай расказвае пра творчы шлях Ханса Крысціяна Андэрсена (агляд можна прачытаць у № 16 за 2024 г.). Сёлета свет убачыла другая казачна-біяграфічная гісторыя пра двух братоў Грым (у суаўтарстве з Андрэем Матвіенкам), чыя літаратурная спадчына ўжо на працягу стагоддзяў з’яўляецца сусветнай каштоўнасцю.