Top.Mail.Ru
Халодны дзень і цёплы вечар

Халодны дзень і цёплы вечар

Супрановіч Т.

“...я сяджу і думаю. Думаю аб мясцовых людзях, маіх знаёмых, якія з захапленнем чытаюць пра чужое, такое далёкае і не заўжды зразумелае жыццё, суперажываюць заакіянскім героям, праблемы якіх для нас падчас проста смешныя і надуманыя. Але цягне, вабіць кожнага забыцца на хвіліну пра нашу суровую рэчаіснасць, адысці ад паўсядзённых, часта бязрадасных клопатаў, акунуцца ў той далёкі свет прыгажосці, заможнасці, незямной любові і бурлівасці пачуццяў. А калі паглядзець больш уважліва — хіба ў нашым жыцці мала тых бурлівых пачуццяў, вернага і чыстага кахання? Не менш, чым у любога іншага народа”.

Так разважае адна з гераінь новай кнігі Таісы Супрановіч. А разам з ёй – і сама аўтар. У аповесцях і апавяданнях Таісы Супрановіч – гісторыі розных жаночых лёсаў, шчаслівых і нешчаслівых шлюбаў, неспакойнага і ціхага кахання, балючых і гаючых адносін. Жыццёвы шлях яе гераінь – гэта шлях няпростых, часам вымотваючых выпрабаванняў, якія могуць зламаць любога, але толькі не сапраўды моцных духам жанчын з ярка выражанай індывідуальнасцю. Празаік Генрых Далідовіч так выказаўся пра творчасць аўтара: “Таіса Супрановіч, трэба прызнаць шчыра, умее па-пісьменніцку рэалізаваць славутае чорнаўскае, што чалавек — гэта цэлы свет, найперш здольнасцю спалучыць у паказе жыцця герояў мінулае і сённяшняе, грамадскае і асабістае, дабро і зло, а праз усё гэта ў выніку ў яе выходзіць каларытная, ёмістая проза”.


Проза

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю